ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 верасня 2000 г. № 1444
АБ ВЫДЗЯЛЕННI КАМIТЭТУ ПА РЭСТАЎРАЦЫI I КАНСЕРВАЦЫI
ПОМНIКАЎ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ СРОДКАЎ З
РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у 2000 годзе Камiтэту па
рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў пры Мiнiстэрстве культуры са
сродкаў, якiя прадугледжаны ў рэспублiканскiм бюджэце на iншыя
расходы, не аднесеныя да iншых падраздзелаў, 34 млн.рублёў, у тым
лiку:
на завяршэнне работ па капiтальнаму рамонту помнiка XVIII
стагоддзя - царквы ў вёсцы Мокрае Пружанскага раёна Брэсцкай
вобласцi - 28 млн.рублёў;
на праектна-пошукавыя работы па помнiку архiтэктуры пачатку XX
стагоддзя - будынку па вул.Мяснiкова, 26, у г.Мiнску - 6 млн.рублёў.
Кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных сродкаў ускласцi на
Мiнiстэрства культуры i Мiнiстэрства фiнансаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|