ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 верасня 2000 г. № 1473
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ
АБ УМОВАХ РАЗМЯШЧЭННЯ I АБСЛУГОЎВАННЯ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ
ПРАДСТАЎНIЦТВАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ВА УКРАIНЕ I УКРАIНЫ Ў
РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб умовах размяшчэння i абслугоўвання
дыпламатычных прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь ва Украiне i
Украiны ў Рэспублiцы Беларусь.
Адобрыць у якасцi асновы для вядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў
Украiны аб умовах размяшчэння i абслугоўвання дыпламатычных
прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь ва Украiне i Украiны ў
Рэспублiцы Беларусь (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць на вядзенне перагавораў па праекту названага
Пагаднення першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
Валянцiна Уладзiмiравiча, дазволiўшы ўносiць у праект Пагаднення
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН