ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 верасня 2000 г. № 1494
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАТАКОЛА АБ ПАРАДКУ I НОРМЕ
БЕСПЕРАШКОДНАГА ВЫВАЗУ ФIЗIЧНЫМI АСОБАМI ДЗЯРЖАЎ -
УДЗЕЛЬНIЦ МЫТНАГА САЮЗА НАЯЎНАЙ ЗАМЕЖНАЙ ВАЛЮТЫ Ў ТРЭЦIЯ
КРАIНЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пратакол аб парадку i норме бесперашкоднага вывазу
фiзiчнымi асобамi дзяржаў - удзельнiц Мытнага саюза наяўнай замежнай
валюты ў трэцiя краiны, падпiсаны ў г.Мiнску 23 мая 2000 г.
Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць дэпазiтарыю паведамленне
аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для ўступлення ў сiлу ўказанага Пратакола.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН