ПАСТАНОВА САВЕТА РЭСПУБЛIКI НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 кастрычнiка 2000 г. № 795-СР/XI
АБ ПРАЕКЦЕ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ УНЯСЕННI
ЗМЯНЕННЯ Ў ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI
ПАЛАЖЭННЯЎ АБ ЗВАННI "ГЕРОЙ БЕЛАРУСI", ОРДЭНАХ, МЕДАЛЯХ
I ГАНАРОВЫХ ЗВАННЯХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"
Разгледзеўшы прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь 2 кастрычнiка 2000 года праект Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб унясеннi змянення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб
зацвярджэннi Палажэнняў аб званнi "Герой Беларусi", ордэнах, медалях
i ганаровых званнях Рэспублiкi Беларусь", у адпаведнасцi з
артыкуламi 98 i 100 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Савет Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Адобрыць праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi
змянення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб зацвярджэннi Палажэнняў аб
званнi "Герой Беларусi", ордэнах, медалях i ганаровых званнях
Рэспублiкi Беларусь".
2. Прыняты Палатай прадстаўнiкоў i адобраны Саветам Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Закон Рэспублiкi Беларусь
"Аб унясеннi змянення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб зацвярджэннi
Палажэнняў аб званнi "Герой Беларусi", ордэнах, медалях i ганаровых
званнях Рэспублiкi Беларусь" накiраваць Прэзiдэнту Рэспублiкi
Беларусь на подпiс.
Старшыня Савета Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь П.ШЫПУК
<<< Главная
страница | < Назад
|