ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 кастрычнiка 2000 г. № 1624
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ МIНIСТЭРСТВУ СЕЛЬСКАЙ
ГАСПАДАРКI I ХАРЧАВАННЯ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2000 годзе Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i
харчавання са сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi,
прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы",
120 млн.рублёў, у тым лiку 100 млн.рублёў адкрытаму акцыянернаму
таварыству "Аршанскi мясакансервавы камбiнат" для кампенсавання
страт, атрыманых ад рэалiзацыi дзiцячых кансерваў, i разлiкаў з
сельскагаспадарчымi арганiзацыямi за сыравiну i 20 млн.рублёў
адкрытаму акцыянернаму таварыству "Ашмянскi мясакамбiнат" для
заканчэння работ па рэканструкцыi мясакамбiната.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|