ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 кастрычнiка 2000 г. № 1625
АБ ВЫДАЧЫ ФIНАНСАВАЙ ДАПАМОГI ДЗЯРЖАЎНАМУ ПРАДПРЫЕМСТВУ
ПУХАВIЦКАМУ ПЛЕМЯННОМУ ПТУШКАВОДЧАМУ РЭПРАДУКТАРУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Мiнiстэрству працы выдаць у 2000 годзе ва ўстаноўленым парадку
дзяржаўнаму прадпрыемству Пухавiцкаму племянному птушкаводчаму
рэпрадуктару для стварэння 40 новых працоўных месцаў тэрмiнам на 3
гады фiнансавую дапамогу ў памеры 120 млн.рублёў за кошт сродкаў
дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi.
Мiнiстэрству працы, Рэспублiканскаму аб`яднанню
"Белптушкапрам", Мiнскаму аблвыканкому забяспечыць кантроль за
мэтавым выкарыстаннем дадзеных сродкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН