ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 кастрычнiка 2000 г. № 1639
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТАХ ПАГАДНЕННЯ АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПАДРЫХТОЎКI СПЕЦЫЯЛIСТАЎ ПА
РАДЫЕЭКАЛОГII, РАДЫЯЦЫЙНАЙ БЯСПЕЦЫ, РАДЫЕБIЯЛОГII I
СУМЕЖНЫХ НАВУКАХ I ПАГАДНЕННЯ АБ АБМЕНЕ IНФАРМАЦЫЯЙ
У ГАЛIНЕ АДУКАЦЫI ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI
НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства адукацыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праектах Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне
падрыхтоўкi спецыялiстаў па радыеэкалогii, радыяцыйнай бяспецы,
радыебiялогii i сумежных навуках i Пагаднення аб абмене iнфармацыяй
у галiне адукацыi дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў.
Зацвердзiць праекты Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне
падрыхтоўкi спецыялiстаў па радыеэкалогii, радыяцыйнай бяспецы,
радыебiялогii i сумежных навуках i Пагаднення аб абмене iнфармацыяй
у галiне адукацыi дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў
(прыкладаюцца) *) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
Упаўнаважыць Мiнiстра адукацыi Стражава Васiля Iванавiча на
правядзенне перагавораў па праектах названых пагадненняў, дазволiўшы
ўносiць пры неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаюцца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|