ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 кастрычнiка 2000 г. № 1670
АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ ВЯЛIКАЙ САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ НАРОДНАЙ ЛIВIЙСКАЙ
АРАБСКАЙ ДЖАМАХIРЫI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АДУКАЦЫI,
НАВУКI I КУЛЬТУРЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства адукацыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
культуры i Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i тэхналогiях, аб
заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Вялiкай Сацыялiстычнай Народнай Лiвiйскай Арабскай Джамахiрыi аб
супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры.
Зацвердзiць у якасцi асновы для вядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Вялiкай
Сацыялiстычнай Народнай Лiвiйскай Арабскай Джамахiрыi аб
супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры (прыкладаецца)
*).
Упаўнаважыць Мiнiстра замежных спраў - Намеснiка
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Латыпава Урала Рамдракавiча на
вядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту
названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у праект Пагаднення
неабходныя змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару, i ў выпадку дасягнення дамоўленасцi ў межах зацверджанага
праекта Пагаднення ўпаўнаважыць яго на падпiсанне названага
Пагаднення.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Першы намеснiк
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
<<< Главная
страница | < Назад
|