ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 лiстапада 2000 г. № 1686
АБ МЕРАХ ПА АБНАЎЛЕННЮ I РАЗВIЦЦЮ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ
БАЗЫ I САЦЫЯЛЬНАЙ ПАДТРЫМЦЫ РАБОТНIКАЎ, АСПIРАНТАЎ I
СТУДЭНТАЎ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМII МУЗЫКI
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17
января 2003 г. № 44 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2003 г., № 10, 5/11827)
У мэтах удасканалення нацыянальнай сiстэмы адукацыi ў галiне
музычнага мастацтва, далейшага развiцця навукова-культурнага
патэнцыялу рэспублiкi, сацыяльнай падтрымкi работнiкаў, аспiрантаў
(асiстэнтаў-стажораў) i студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэмii
музыкi, а таксама ў сувязi з наданнем ёй статуса вядучай вышэйшай
навучальнай установы ў галiне музычнага мастацтва ў нацыянальнай
сiстэме адукацыi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Устанавiць, што з 1 лiстапада 2000 г. за кошт сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне вышэйшай
адукацыi:
на прэмiраванне работнiкаў Беларускай дзяржаўнай акадэмii
музыкi i ўстанаўленне iм надбавак стымулюючага характару выдзяляюцца
сродкi ў памеры 50 працэнтаў планавага фонду заработнай платы. Памер
надбаўкi за кошт бюджэтных асiгнаванняў канкрэтнаму работнiку не
можа перавышаць яго службовага акладу;
памеры вучэбных стыпендый студэнтам, магiстрантам Беларускай
дзяржаўнай акадэмii музыкi, якiя выплачваюцца з рэспублiканскага
бюджэту, павышаюцца на 15 працэнтаў;
__________________________________________________________
Абзац третий пункта 1 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров от 17 января 2003 г. N 44
памеры вучэбных стыпендый студэнтам, магiстрантам i
аспiрантам (асiстэнтам-стажорам) Беларускай дзяржаўнай
акадэмii музыкi, якiя выплачваюцца з рэспублiканскага
бюджэту, павышаюцца на 15 працэнтаў;
__________________________________________________________
на ўстанаўленне надбавак за асаблiвыя поспехi ў вучобе,
грамадскай i навуковай рабоце, аказанне матэрыяльнай дапамогi
студэнтам, магiстрантам, аспiрантам (асiстэнтам-стажорам) Беларускай
дзяржаўнай акадэмii музыкi выдзяляюцца сродкi ў памеры да 7
працэнтаў стыпендыяльнага фонду.
2. Мiнiстэрству фiнансаў i Мiнiстэрству эканомiкi пры
фармiраваннi праекта рэспублiканскага бюджэту i прагнозу
сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi на чарговы год
прадугледжваць выдзяленне асiгнаванняў Беларускай дзяржаўнай
акадэмii музыкi на абнаўленне i развiццё яе матэрыяльна-тэхнiчнай
базы.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|