ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 лiстапада 2000 г. № 1699
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ УРАДАЎ ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI
НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ У БАРАЦЬБЕ СА ЗЛАЧЫНСТВАМI Ў СФЕРЫ
КАМП`ЮТЭРНАЙ IНФАРМАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства ўнутраных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення аб
супрацоўнiцтве Урадаў дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў у барацьбе са злачынствамi ў сферы камп`ютэрнай iнфармацыi.
Адобрыць праект Пагаднення аб супрацоўнiцтве Урадаў дзяржаў -
удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у барацьбе са злачынствамi
ў сферы камп`ютэрнай iнфармацыi (прыкладаецца) *) у якасцi асновы
для правядзення перагавораў.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра ўнутраных спраў
Удовiкава Мiхаiла Дзмiтрыевiча на правядзенне перагавораў па праекту
ўказанага Пагаднення i фармiраванне беларускай дэлегацыi для ўдзелу
ў перагаворах.
Дазволiць уносiць у праект названага Пагаднення неабходныя
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
__________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН