ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 лiстапада 2000 г. № 1716
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ IТАЛЬЯНСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ Ў МЫТНЫХ СПРАВАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Дзяржаўнага мытнага камiтэта,
узгодненай з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i
iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iтальянскай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах
(прыкладаецца) *).
Зацвердзiць праект названага Пагаднення ў якасцi асновы для
правядзення перагавораў.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага мытнага камiтэта Рэспублiкi
Беларусь Макарэвiча Вiкенцiя Вiкенцьевiча на правядзенне перагавораў
па праекту ўказанага Пагаднення i даручыць яму фармiраванне
беларускай дэлегацыi.
Дазволiць В.В.Макарэвiчу ўносiць у праект Пагаднення змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН