ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 лiстапада 2000 г. № 1724
АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.А.ВАЙНIЛОВIЧА I С.П.IВАНОВА ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За значны асабiсты ўклад у развiццё сельскагаспадарчага
машынабудавання ўзнагародзiць начальнiка аддзела электронiкi
рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Лiдаграпраммаш"
Вайнiловiча Валерыя Аляксандравiча i iнжынера-тэхнолага тэхнiчнага
аддзела гэтага прадпрыемства Iванова Сяргея Пятровiча Ганаровай
граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН