ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 лiстапада 2000 г. № 1726
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БАЛГАРЫЯ АБ УЗАЕМНЫХ ПАЕЗДКАХ
ГРАМАДЗЯН
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Балгарыя аб узаемных паездках грамадзян
(прыкладаецца) *).
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб падпiсаннi
названага Пагаднення.
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Герасiменку А.М.
на падпiсанне дадзенага Пагаднення.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН