ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 лiстапада 2000 г. № 1765
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ФIНАНСАВЫХ СРОДКАЎ ДЛЯ ВЫПЛАТЫ
ЎЗНАГАРОДЖАННЯ АЎТАРАМ САРТОЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ РАСЛIН
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2000 годзе Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i
харчавання са срокаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм фондзе
падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i
аграрнай навукi на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы",
5400 тыс.рублёў для выплаты ўзнагароджання аўтарам сартоў
сельскагаспадарчых раслiн беларускай селекцыi, занесеных у Дзяржаўны
рэестр сартоў i драўнiнна-хмызняковых парод у 2000 годзе (з разлiку
75 мiнiмальных заработных плат за сорт селекцыянеру з улiкам удзелу
яго ў стварэннi сорту).
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых сродкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|