ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 лiстапада 2000 г. № 1793
АБ УЗНАГАРОДЖАННI РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Бондара Васiля Аляксандравiча, першага прарэктара па навуковай
рабоце, праблемах развiцця педагагiчнай адукацыi Беларускага
дзяржаўнага педагагiчнага унiверсiтэта iмя Максiма Танка, - за
шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы высокаквалiфiкаваных
педагагiчных кадраў i ўкараненне дасягненняў педагагiчнай навукi ў
вучэбна-выхаваўчы працэс агульнаадукацыйных школ i вышэйшых
навучальных устаноў рэспублiкi;
Кузьмянкова Мiхаiла Iванавiча, загадчыка кафедры хiмiчнай
тэхналогii вяжучых матэрыялаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага
унiверсiтэта, - за шматгадовую плённую навукова-педагагiчную
дзейнасць, вялiкi асабiсты ўклад у распрацоўку новых навуковых
напрамкаў, падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных кадраў для народнай
гаспадаркi рэспублiкi;
Рухлю Аляксандра Мiкалаевiча, начальнiка ўпраўлення мiжнародных
сувязей Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, - за шматгадовую
плённую працу па мiжнароднаму супрацоўнiцтву па лiквiдацыi
наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, вялiкi асабiсты ўклад у
пашырэнне мiжнароднай дзейнасцi Беларускага дзяржаўнага
унiверсiтэта;
Свiдуновiча Мiкалая Аляксандравiча, загадчыка кафедры
матэрыялазнаўства i тэхналогii металаў Беларускага дзяржаўнага
тэхналагiчнага унiверсiтэта, - за значны асабiсты ўклад у развiццё
перспектыўных навуковых даследаванняў, падрыхтоўку
высокаквалiфiкаваных iнжынерных кадраў для народнай гаспадаркi
рэспублiкi;
Федарэнчыка Аляксандра Сямёнавiча, прарэктара па вучэбнай
рабоце Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага унiверсiтэта, - за
шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць, значны асабiсты
ўклад у падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў для народнай
гаспадаркi рэспублiкi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|