ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 лiстапада 2000 г. № 1800
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ
ДЗЯРЖАЎ У БАРАЦЬБЕ З НЕЗАКОННЫМ АБАРОТАМ НАРКАТЫЧНЫХ
СРОДКАЎ, ПСIХАТРОПНЫХ РЭЧЫВАЎ I ПРЭКУРСОРАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства ўнутраных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення аб
супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у
барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных
рэчываў i прэкурсораў.
Адобрыць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення аб супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi
Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных
сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў (прыкладаецца) *) з
наступнай агаворкай: "Урад Рэспублiкi Беларусь не лiчыць сябе
звязаным палажэннямi абзаца пятага артыкула 2 Пагаднення".
Упаўнаважыць Намеснiка Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь -
Мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Хвастова Мiхаiла
Мiхайлавiча на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага
Пагаднення.
Дазволiць уносiць у праект названага Пагаднення неабходныя
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|