ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 лiстапада 2000 г. № 55
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ АБ
АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI (АКРАМЯ
ВНУ) РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361, Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Унесцi ў Палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы
адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае загадам
Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1995 г. №
456 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў
сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб
квалiфiкацыйным экзамене" (зарэгiстравана ў Рэестры дзяржаўнай
рэгiстрацыi 15.12.1995 № 1187/12), змяненнi i дапаўненнi i выкласцi
яго ў новай рэдакцыi:
"ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстра адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
07.12.1995 № 456
(у рэдакцыi пастановы
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
30.11.2000 № 55)
ПАЛАЖЭННЕ
аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi
(акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублiкi Беларусь
Глава 1. Агульныя палажэннi
1. Палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы
адукацыi (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублiкi Беларусь
(далей - Палажэнне) распаўсюджваецца на ўсе ўстановы адукацыi
незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi i формы ўласнасцi.
2. Мэтай атэстацыi педагагiчных работнiкаў з`яўляецца
стымуляванне росту iх навукова-тэарэтычнага ўзроўню, прафесiйнага
майстэрства, развiцця творчай iнiцыятывы, павышэння iх прэстыжу i
аўтарытэту.
3. Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагiчных работнiкаў
з`яўляюцца калегiяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных
ацэнак, якiя забяспечваюць аб`ектыўныя, карэктныя, гуманныя адносiны
да педагагiчных работнiкаў.
4. Пры атэстацыi педагагiчных работнiкаў вызначаюцца ўзровень
квалiфiкацыi, вынiкi працоўнай дзейнасцi, iх дзелавыя i асабiстыя
якасцi, робяцца вывады аб прысваеннi, пацвярджэннi цi знiжэннi
квалiфiкацыйных катэгорый.
5. Вынiкi атэстацыi педагагiчных работнiкаў з`яўляюцца асновай
iх дыферэнцыраванай аплаты працы.
6. Атэстацыя педагагiчнага работнiка праводзiцца па кожнай
займаемай iм пасадзе.
Глава 2. Атэстацыйная камiсiя, яе склад
7. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў праводзiцца ва ўстанове
адукацыi. Для яе правядзення на сходзе педагагiчнага калектыву, на
якiм павiнна прысутнiчаць больш за палову педагагiчных работнiкаў,
шляхам тайнага галасавання выбiраецца атэстацыйная камiсiя ў складзе
не менш чым з пяцi членаў. Абранымi ў яе могуць быць, як правiла,
педагогi вышэйшай i першай катэгорыi, якiя атрымалi большую
колькасць галасоў членаў педагагiчнага калектыву, што прынялi ўдзел
у галасаваннi.
8. У склад атэстацыйнай камiсii ўключаюцца дадаткова па адным
прадстаўнiку адмiнiстрацыi i прафсаюзнага камiтэта ўстановы
адукацыi.
9. Асобы, якiя праходзяць атэстацыю ў перыяд работы камiсii, не
могуць уваходзiць у яе склад.
10. Персанальны склад камiсii афармляецца загадам кiраўнiка
ўстановы адукацыi i да 1 кастрычнiка павiнен быць даведзены да
ведама педагагiчных работнiкаў. У рабоце атэстацыйнай камiсii з
правам рашаючага голасу могуць прымаць удзел па адным прадстаўнiку
вышэйстаячых органаў кiравання адукацыяй i камiтэтаў прафсаюза.
11. Для атэстацыi педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi, у
якiх з-за малой колькасцi педагагiчных работнiкаў немагчыма стварыць
атэстацыйную камiсiю ў азначанай колькасцi, i для разгляду
канфлiктных сiтуацый ствараюцца атэстацыйныя камiсii органаў
непасрэднага кiравання адукацыяй. Пералiк устаноў адукацыi,
работнiкi якiх атэстуюцца гэтымi камiсiямi, вызначаецца загадам
кiраўнiка органа кiравання па ўзгадненню з адпаведным органам
прафсаюза.
Атэстацыйная камiсiя органа кiравання адукацыяй у складзе не
менш чым з 7 чалавек ствараецца яго кiраўнiцтвам з лiку
прадстаўнiкоў падведамных устаноў адукацыi i метадычных службаў. У
склад камiсii ўключаецца па адным прадстаўнiку органа кiравання i
адпаведнага камiтэта прафсаюза. Персанальны склад камiсii
афармляецца загадам органа кiравання адукацыяй i да 1 кастрычнiка
даводзiцца да ведама работнiкаў усiх падначаленых устаноў адукацыi.
12. Тэрмiн паўнамоцтваў атэстацыйнай камiсii адзiн год, лiчачы
ад даты афармлення загаду аб яе стварэннi.
Глава 3. Парадак правядзення атэстацыi
13. Да атэстацыi дапускаюцца педагагiчныя работнiкi, якiя маюць
адукацыю ў адпаведнасцi з тарыфна-квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi
i стаж работы на адпаведнай пасадзе 2 гады, а для першай i вышэйшай
квалiфiкацыйных катэгорый - стаж работы ў атрыманай раней катэгорыi
3 гады. Пры гэтым улiчваецца час работы на пасадах, якiя былi
перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.
Дазваляецца праходзiць атэстацыю асобам, якiя маюць стаж
(работы на адпаведнай пасадзе) 1 год, пры ўмове, што iм прысвоена
вучоная ступень цi званне, ступень бакалаўра цi магiстра або яны
атрымалi дыплом з адзнакай пасля заканчэння вышэйшай навучальнай
установы.
14. Работнiкi, якiя не маюць спецыяльнай падрыхтоўкi,
устаноўленай тарыфна-квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi (у тым лiку
тыя, хто мае адукацыю ў аб`ёме педагагiчных класаў), але якасна
выконваюць ускладзеныя на iх службовыя абавязкi, павышаюць сваю
квалiфiкацыю i ў якiх стаж работы на пасадзе, па якой яны
атэстуюцца, складае не менш як 3 гады, праходзяць атэстацыю ва
ўстаноўленым гэтым Палажэннем парадку.
15. Асобам, якiя маюць сярэднюю агульную адукацыю, не можа быць
прысвоена квалiфiкацыйная катэгорыя.
16. Кiраўнiкi ўстаноў адукацыi, работнiкi органаў кiравання
адукацыяй i метадычных службаў, а таксама спецыялiсты народнай
гаспадаркi, якiя маюць педагагiчную нагрузку, праходзяць атэстацыю
на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi ва ўстаноўленым гэтым
Палажэннем парадку.
17. Са згоды педагагiчнага савета адмiнiстрацыя ўстановы
адукацыi мае права патрабаваць адзiн раз у пяць гадоў абавязковай
атэстацыi педагагiчных работнiкаў, якiя знiзiлi ўзровень сваёй
работы. Такая атэстацыя не можа прымяняцца да работнiкаў, якiя
працавалi менш за два гады з моманту папярэдняй атэстацыi, цяжарных
жанчын i жанчын, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Калi
работнiк без уважлiвых прычын адмаўляецца прайсцi атэстацыю, то яна
можа быць праведзена i ў яго адсутнасць.
18. Прысваенне квалiфiкацыйных катэгорый (другой, першай,
вышэйшай) ажыццяўляецца паслядоўна.
19. Для прэтэндэнтаў на вышэйшую катэгорыю атэстацыя складаецца
з квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi.
Экзамен папярэднiчае гутарцы i праводзiцца ў адпаведнасцi з
Палажэннем аб квалiфiкацыйным экзамене. Педагагiчны работнiк можа
здаваць экзамен у час праходжання чарговых курсаў павышэння
квалiфiкацыi, пасля спецкурсаў па паглыбленню ведаў па асобных
напрамках педагагiчнай дзейнасцi цi экстэрнам.
20. Ад абавязковай здачы квалiфiкацыйнага экзамену вызваляюцца:
20.1. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць дзяржаўныя ўзнагароды
Рэспублiкi Беларусь (БССР) i былога Саюза ССР, прысвоеныя за
дасягненнi ў галiне адукацыi;
20.2. настаўнiкi i выкладчыкi, якiя маюць вучонае званне,
ступень цi прыйшлi працаваць ва ўстановы адукацыi з пасады старшага
выкладчыка, навуковага супрацоўнiка вышэйшай навучальнай установы
або навукова-даследчай установы, метадыстаў, загадчыкаў кабiнетаў,
аддзелаў метадычных устаноў усiх найменняў, устаноў павышэння
квалiфiкацыi, калi iх вучонае званне, ступень цi работа на асноўнай
пасадзе адпавядае таму прадмету, якi яны выкладаюць ва ўстанове
адукацыi;
20.3. настаўнiкi, выкладчыкi, якiя з`яўляюцца аўтарамi
падручнiкаў, вучэбна-метадычных комплексаў;
20.4. педагагiчныя работнiкi, якiя сталi пераможцамi i
лаўрэатамi рэспублiканскага або пераможцамi абласных, Мiнскага
гарадскога конкурсаў прафесiйнага майстэрства;
20.5. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць стаж работы ў першай
катэгорыi 10 i больш гадоў;
20.6. кiраўнiкi гурткоў з лiку педагагiчных работнiкаў,
калектывы якiх атрымалi пад iх кiраўнiцтвам званне "ўзорнага" цi
"народнага".
21. Працэдура атэстацыi не павiнна перавышаць 3 месяцаў з дня
падачы заявы педагагiчным работнiкам у атэстацыйную камiсiю.
Для прэтэндэнтаў на вышэйшую катэгорыю гэты тэрмiн адлiчваецца
з дня прадстаўлення дакумента аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену.
22. Калi атэстуемы не здаў квалiфiкацыйны экзамен на вышэйшую
катэгорыю, далейшая яго атэстацыя не праводзiцца. Праз год ён можа
праходзiць атэстацыю ва ўстаноўленым парадку.
У выпадку, калi атэстуемы здаў квалiфiкацыйны экзамен, але ў
навучальна-выхаваўчай установе не атрымаў квалiфiкацыйнай катэгорыi,
ён мае права прайсцi атэстацыю на працягу трох гадоў без здачы
квалiфiкацыйнага экзамену.
23. Для прэтэндэнтаў на другую i першую катэгорыi
квалiфiкацыйны экзамен не праводзiцца.
24. Педагагiчныя работнiкi, якiя выказалi жаданне прайсцi
атэстацыю i атрымаць вышэйшую катэгорыю, падаюць пiсьмовую заяву ў
атэстацыйную камiсiю ўстановы адукацыi да 10 кастрычнiка, а
прэтэндэнты на другую i першую катэгорыi - на працягу навучальнага
года, але не пазней чым за 3 месяцы да яго заканчэння.
25. Графiк праходжання атэстацыi на вучэбны год (пасля разгляду
заяў атэстацыйнай камiсii, што фiксуецца пратакольным запiсам)
прэтэндэнтаў на вышэйшую катэгорыю складаецца не пазней 15
кастрычнiка, а прэтэндэнтаў на другую i першую катэгорыi - не пазней
1 красавiка бягучага года.
Графiк зацвярджаецца загадам кiраўнiка i ўзгадняецца з
прафсаюзным камiтэтам установы адукацыi. Атэстуемыя знаёмяцца з
графiкам у дзесяцiдзённы тэрмiн пад роспiс.
26. Атэстацыйная камiсiя ў адпаведнасцi з графiкам атэстацыi
праводзiць вывучэнне педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага, кiруючыся
патрабаваннямi тарыфна-квалiфiкацыйных характарыстык, метадычнымi
рэкамендацыямi па ацэнцы дзейнасцi педагагiчных работнiкаў.
27. З улiкам аналiзу педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага
праводзiцца атэстацыйная гутарка. Не пазней чым за тыдзень
атэстуемага трэба азнаёмiць з яго характарыстыкай за подпiсам
кiраўнiка i старшынi прафкома ўстановы адукацыi. У час гутаркi
супастаўляюцца ацэначныя меркаваннi адмiнiстрацыi, членаў камiсii i
атэстуемага, робяцца вывады аб эфектыўнасцi, вынiках яго
педагагiчнай працы, маральна-асобасных якасцях педагагiчнага
работнiка, абмяркоўваюцца шляхi самаўдасканалення, паляпшэння
педагагiчнай дзейнасцi, перспектывы яго прафесiянальнага росту i
павышэння квалiфiкацыi.
28. Абмеркаванне атэстацыйных матэрыялаў праводзiцца ў
прысутнасцi атэстуемага i падрабязна фiксуецца пратакольным запiсам.
29. Атэстацыйныя матэрыялы (асабiстая заява, характарыстыка,
даведка аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену, пратаколы пасяджэння
камiсii, аналiтычныя матэрыялы вывучэння педагагiчнай дзейнасцi
атэстуемага) захоўваюцца ва ўстанове адукацыi 5 гадоў.
Кнiга пратаколаў пасяджэнняў атэстацыйнай камiсii павiнна быць
прашнуравана, пранумаравана i замацавана подпiсам кiраўнiка i
пячаткай. Пратаколы падпiсваюцца старшынёй i ўсiмi членамi
атэстацыйнай камiсii.
30. Пры праходжаннi атэстацыi ва ўстаноўленым гэтым Палажэннем
парадку маюць права (незалежна ад стажу работы на пасадзе, па якой
атэстуюцца) прэтэндаваць на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай
катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя
работнiкi:
настаўнiкi-дэфектолагi, метадысты, педагогi-арганiзатары,
педагогi сацыяльныя, выхавальнiкi, педагогi-псiхолагi (пры
абавязковай наяўнасцi дыплома аб перападрыхтоўцы з прысваеннем
квалiфiкацыi "практычны псiхолаг ва ўстановах адукацыi"), майстры
вытворчага навучання, канцэртмайстры, калi яны перайшлi на гэтыя
пасады з пасад настаўнiка цi выкладчыка;
выхавальнiкi-метадысты дашкольных устаноў, метадысты,
выхавальнiкi навучальных устаноў, калi яны перайшлi на гэтыя пасады
з пасады выхавальнiка дашкольнай установы;
выхавальнiкi дашкольных устаноў, калi яны перайшлi з пасады
выхавальнiка навучальнай установы, метадыста;
педагогi-псiхолагi дашкольных устаноў (пры абавязковай
наяўнасцi дыплома аб перападрыхтоўцы з прысваеннем квалiфiкацыi
"практычны псiхолаг ва ўстановах адукацыi"), калi яны перайшлi з
пасады выхавальнiка дашкольнай установы;
кiраўнiкi гурткоў (клубаў па iнтарэсах, калектываў любiцельскiх
аб`яднанняў, секцый, студый, турысцкiх груп), калi яны перайшлi на
гэтыя пасады з пасад настаўнiка, выкладчыка, выхавальнiка, музычнага
кiраўнiка дашкольнай установы, трэнера-выкладчыка, майстра
вытворчага навучання, культарганiзатара, метадыста, акампанiятара;
кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, калi яны перайшлi на гэтую
пасаду з пасады настаўнiка, трэнера-выкладчыка.
Пры праходжаннi атэстацыi ў выпадках, прадугледжаных дадзеным
пунктам, педагагiчныя работнiкi, якiя прэтэндуюць на вышэйшую
катэгорыю, ад квалiфiкацыйнага экзамену вызваляюцца.
31. У выключных выпадках, якiя не прадугледжаны гэтым
Палажэннем, рашэнне аб допуску да атэстацыi педагагiчных работнiкаў
прымае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь па хадайнiцтве
адмiнiстрацыi i атэстацыйнай камiсii ўстановы адукацыi.
Глава 4. Рашэннi, якiя прымаюцца па вынiках атэстацыi
32. На падставе вынiкаў атэстацыйнай гутаркi камiсiя прымае
адно з наступных рашэнняў:
32.1. прысвоiць (не прысвоiць) адпаведную квалiфiкацыйную
катэгорыю з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён
атэстуецца;
32.2. пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю;
32.3. знiзiць квалiфiкацыйную катэгорыю.
33. Рашэнне прымаецца шляхам тайнага галасавання пры наяўнасцi
не менш за 2/3 членаў камiсii i з`яўляецца правамоцным, калi за яго
прагаласавала не менш 50% прысутных.
З рашэннем камiсii атэстуемы знаёмiцца непасрэдна пасля
атэстацыi, пад роспiс.
34. Рашэнне атэстацыйнай камiсii афармляецца загадамi
кiраўнiкоў устаноў адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны
пунктам 11 гэтага Палажэння, - органаў кiравання адукацыяй i ўступае
ў сiлу з дня яго прыняцця.
35. Па вынiках атэстацыi педагагiчных работнiкаў робяцца
адпаведныя запiсы ў працоўнай кнiжцы ў графе "Звесткi аб рабоце".
36. Кантроль за правiльнасцю правядзення атэстацыi ўскладаецца
на органы непасрэднага кiравання.
37. Пры нязгодзе з вынiкамi атэстацыi педагагiчны работнiк у
дзесяцiдзённы тэрмiн мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную
камiсiю вышэйстаячага органа кiравання адукацыяй.
Пры выяўленнi парушэнняў атэстацыйная камiсiя вышэйстаячага
органа кiравання адукацыяй мае права адмянiць рашэнне атэстацыйнай
камiсii ўстановы адукацыi i ў месячны тэрмiн са дня звароту
атэстуемага правесцi паўторную атэстацыю работнiка, у дачыненнi да
якога былi дапушчаны парушэннi. Рашэнне гэтай камiсii лiчыцца
канчатковым, аб`яўляецца загадам органа кiравання i даводзiцца да
ведама ўстановы адукацыi i атэстуемага.
38. Працоўныя спрэчкi, якiя ўзнiкаюць па вынiках атэстацыi
педагагiчных работнiкаў, разглядаюцца ў парадку, устаноўленым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь".
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
УЗГОДНЕНА
Старшыня Прэзiдыума Цэнтральнага
камiтэта Беларускага прафсаюза
работнiкаў адукацыi i навукi
Т.I.Чобатава
27.11.2000
<<< Главная
страница | < Назад
|