ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 снежня 2000 г. № 1866
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ НА МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА
ПАПЯРЭДЖАННЮ РАСПАЎСЮДЖВАННЯ ТУБЕРКУЛЁЗУ
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ ЖЫВЁЛ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, узгодненай з Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам
эканомiкi, аб выдзяленнi ў 2000 годзе за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту, накiраваных на расходы "Iншыя
мерапрыемствы ў галiне сельскай гаспадаркi", 431,1 млн.рублёў на
правядзенне даследавання буйной рагатай жывёлы на туберкулёз, замены
хворых кароў здаровымi цялушкамi, а таксама санiтарна-дэзiнфекцыйных
работ, прадугледжанае Дзяржаўнай праграмай "Туберкулёз", адобранай
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 кастрычнiка
1999 г. № 1613.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|