ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 снежня 2000 г. № 1894
АБ НАЗНАЧЭННI У.Р.ЦАЛКО ПРАДСТАЎНIКОМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
У САВЕЦЕ КIРАЎНIКОЎ МIЖНАРОДНАГА АГЕНЦТВА ПА АТАМНАЙ
ЭНЕРГII (МАГАТЭ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Назначыць старшыню Камiтэта па праблемах вынiкаў катастрофы на
Чарнобыльскай АЭС пры Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях Цалко
У.Р. прадстаўнiком Рэспублiкi Беларусь у Савеце кiраўнiкоў
Мiжнароднага агенцтва па атамнай энергii (МАГАТЭ).
Даручыць У.Р.Цалко штоквартальна прадстаўляць ва Урад
Рэспублiкi Беларусь справаздачы аб рабоце названага Савета i
прапановы па развiццю супрацоўнiцтва з указанай мiжнароднай
мiжурадавай арганiзацыяй.
Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 15 лютага 2000 г. № 206 "Аб назначэннi I.А.Кенiка
прадстаўнiком Рэспублiкi Беларусь у Савеце кiраўнiкоў Мiжнароднага
агенцтва па атамнай энергii (МАГАТЭ)" (Нацыянальны рэестр прававых
актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 21, 5/2627).
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН