ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 снежня 2000 г. № 1910
АБ МЕРАХ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАДТРЫМКI АРГАНIЗАЦЫЙ АЛЕЙНА-ТЛУШЧАВАЙ
ГАЛIНЫ РЭСПУБЛIКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Выдзелiць у 2000 годзе са сродкаў рэспублiканскага фонду
падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i
аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на
неадкладныя патрэбы":
на тэрмiн да 1 снежня 2001 г. Гомельскаму тлушчаваму камбiнату,
адкрытым акцыянерным таварыствам "Вiцебскi алейнаэкстракцыйны завод"
i "Мiнскi маргарынавы завод" на папаўненне ўласных абаротных сродкаў
i разлiкi за сыравiну i дадатковыя матэрыялы пазыкi ў сумах
адпаведна 100, 350 i 50 млн.рублёў пад працэнты ў памеры 0,1 базавай
стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка;
адкрытаму акцыянернаму таварыству "Вiцебскi алейнаэкстракцыйны
завод" субсiдыю ў суме 1 млрд.рублёў для кампенсацыi затрат па
закупцы ў сельскагаспадарчых арганiзацый масланасення рапсу для
рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб.
Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну харчовай прамысловасцi
"Белдзяржхарчпрам" забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем
указаных сродкаў.
2. Пункт 7 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6
чэрвеня 2000 г. № 808 "Аб неадкладных мерах па падрыхтоўцы ўраджаю
збожжавых, зернебабовых, iншых сельскагаспадарчых культур у 2000
годзе i правядзенню севу азiмых пад ураджай 2001 года" (Збор
дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь,
2000 г., № 16, ст.461; Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2000 г., № 55, 5/3325; № 72, 5/3685) пасля слоў
"дзяржаўныя праграмы" дапоўнiць словамi "а таксама акцыянерны
камерцыйны банк "МIНСККОМПЛЕКСБАНК".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|