ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 лiпеня 1999 г. N 1161
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI НАРОДНАГА
АРТЫСТА БССР КАГАДЗЕЕВА А.П.
У мэтах увекавечання памяцi народнага артыста БССР, былога
галоўнага хормайстра Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра оперы i
балета Рэспублiкi Беларусь Кагадзеева Аляксея Пятровiча Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Мiнiстэрству культуры, Мiнскаму гарвыканкому ўстанавiць у 1999
годзе помнiк на месцы пахавання А.П.Кагадзеева на Паўночных могiлках
у горадзе Мiнску.
Фiнансаванне работ па праектаванню i стварэнню скульптурнай
часткi помнiка ажыццявiць за кошт сродкаў Мiнiстэрства культуры ў
памеры 337 млн.рублёў, агульнабудаўнiчых работ - за кошт сродкаў
Мiнскага гарвыканкома.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ