ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 жнiўня 1999 г. N 1328
АБ УШАНАВАННI ПАМЯЦI ЗАСЛУЖАНАГА ДЗЕЯЧА МАСТАЦТВАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ Ю.А.КАРАЧУНА
У мэтах ушанавання памяцi заслужанага дзеяча мастацтваў
Рэспублiкi Беларусь Карачуна Юрыя Аляксандравiча Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Устанавiць у 1999-2000 гадах на магiле Ю.А.Карачуна на
Маскоўскiх могiлках помнiк каштарыснай вартасцю да 500 млн.рублёў.
2. Фiнансаванне расходаў, звязаных з праектаваннем i стварэннем
помнiка, ажыццявiць за кошт сродкаў Мiнiстэрства культуры, а
ўстаноўку помнiка i добраўпарадкаванне тэрыторыi - за кошт сродкаў
Мiнскага гарвыканкома.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ