ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 верасня 1999 г. N 1513
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ЗЯЛЁНАБОРСКАГА ЗАВОДА ПА ПЕРАПРАЦОЎЦЫ
ТОРФУ БЕЛАРУСКАГА КАНЦЭРНА ПА ПАЛIВУ I ГАЗIФIКАЦЫI
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За дасягненне высокiх сацыяльна-эканамiчных паказчыкаў, значны
ўклад у забеспячэнне насельнiцтва i камунальна-бытавых спажыўцоў
рэспублiкi тарфяным палiвам i ў сувязi з 50-годдзем з дня заснавання
ўзнагародзiць Зялёнаборскi завод па перапрацоўцы торфу Беларускага
канцэрна па палiву i газiфiкацыi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ