ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 кастрычнiка 1999 г. N 1639
АБ УЗНАГАРОДЖАННI МIНСКАГА ВЫТВОРЧАГА АБ`ЯДНАННЯ
ГАРАДСКОГА ЭЛЕКТРЫЧНАГА ТРАНСПАРТУ "МIНСКГАРЭЛЕКТРАТРАНС"
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За дасягненне высокiх паказчыкаў у абслугоўваннi насельнiцтва
гарадскiм электрычным транспартам i ў сувязi з 70-годдзем з дня
пуску першага трамвая ў г.Мiнску ўзнагародзiць мiнскае вытворчае
аб`яднанне гарадскога электрычнага транспарту "Мiнскгарэлектратранс"
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ