ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 лiстапада 1999 г. N 1722
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ВЕНЕСУЭЛА
АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Згадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Венесуэла аб
гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве (дадаецца) *).
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў
Мартынава С.М. на вядзенне гэтых перагавораў ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь.
Зацвердзiць дадзены праект Пагаднення ў якасцi асновы для
перагавораў, дазволiўшы ўнесцi ў яго ў выпадку неабходнасцi змяненнi
i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага значэння.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|