ЗАГАД ДЗЯРЖАЎНАГА КАМIТЭТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ДРУКУ
I МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 лiстапада 1999 г. N 329/667
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАРАДАК ВЫЗНАЧЭННЯ
ЦЭН I ПАМЕРУ СУБСIДЫЙ НА ВЫПУСК ЛIТАРАТУРЫ ДЛЯ ДЗЯРЖАЎНЫХ
ПАТРЭБ
___________________________________________________________
Утратил силу постановлением Государственного комитета по
печати и Министерства образования от 9 марта 2000 г. N 1/4
(зарегистрировано в Национальном реестре - N 8/3204 от
21.03.2000 г.)
З мэтай удасканалення пытанняў цэнаўтварэння i ў адпаведнасцi з
Палажэннем аб парадку фармiравання i прымянення цэн i тарыфаў,
зацверджаным пастановай Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
ад 22 красавiка 1999 г. N 43 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 1999 г., N 39, 8/316), загадваю:
1. Унесцi змяненнi i дапаўненнi ў Парадак вызначэння цэн i
памеру субсiдый на выпуск лiтаратуры для дзяржаўных патрэб,
зацверджаны Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь па друку 6
студзеня 1999 г., Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь 14
студзеня 1999 г. (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 1999 г., N 20, 8/116), (дадаюцца).
2. Тэрмiн дзеяння загаду да 1 мая 2000 г.
Старшыня Дзяржаўнага Мiнiстр адукацыi
камiтэта Рэспублiкi Рэспублiкi Беларусь
Беларусь па друку В.I.СТРАЖАЎ
М.В.ПАДГАЙНЫ
УЗГОДНЕНА
Намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж
08.11.1999
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Дзяржаўнага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь па друку
i Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
08.11.1999 N 329/667
Змяненнi i дапаўненнi ў Парадак вызначэння цэн i памеру
субсiдый на выпуск лiтаратуры для дзяржаўных патрэб,
зацверджаны Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь па друку
6 студзеня 1999 г., Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь
14 студзеня 1999 г. (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 1999 г., N 20, 8/116)
1. Пункт II выкласцi ў новай рэдакцыi:
"II. Лiтаратура, якая выпускаецца выдавецтвамi Беларусi для
забеспячэння вучэбнага i выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных
школах (падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi) i спецыяльных школах
(лiтаратура для навучання дзяцей з асаблiвасцямi псiхiчнага i
фiзiчнага развiцця), для камплектавання фондаў публiчных бiблiятэк,
а таксама кнiгi серыi "Школьная бiблiятэка", у тым лiку набраныя
рэльефна-кропачным шрыфтам (па Брайлю) для iнвалiдаў па зроку,
фiнансуюцца з рэспублiканскага бюджэту ў памеры адпускной цаны
выдавецтва, якая разлiчана згодна з Палажэннем аб парадку
фармiравання i прымянення цэн i тарыфаў, зацверджаным пастановай
Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 22 красавiка 1999 г. N
43 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г.,
N 39, 8/316), на падставе фактычнага сабекошту, усiх вiдаў
устаноўленных падаткаў i непадатковых плацяжоў у адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам з улiкам рэнтабельнасцi выданняў да 20
працэнтаў.
Рознiчная цана на гэтыя кнiгi фармiруецца выдавецтвам i
складаецца з адпускной цаны выдавецтва, разлiчанай у адпаведнасцi з
вышэйназваным парадкам, i кошту экспедзiравання ў памеры: 16
працэнтаў гандлёвай скiдкi за дастаўку ў сельскую мясцовасць; 14
працэнтаў - за дастаўку ў горадзе; 7 працэнтаў - за дастаўку
падручнiкаў i кнiг серыi "Школьная бiблiятэка", набраных шрыфтам
Брайля. Скiдка субсiдзiруецца кнiгагандлёвым прадпрыемствам i
арганiзацыям, якiя займаюцца распаўсюджваннем вышэйназванай
лiтаратуры, за кошт бюджэтных сродкаў.
Выключэнне складаюць дадатковыя тыражы падручнiкаў i вучэбных
дапаможнiкаў для агульнаадукацыйных i спецыяльных школ, кнiгi серыi
"Школьная бiблiятэка" на рускай мове, якiя накiроўваюцца ў
кнiгагандаль для продажу насельнiцтву i выданне якiх ажыццяўляецца
за кошт уласных сродкаў выдавецтва.
Адпускная цана на дадатковы тыраж ўстанаўлiваецца ў
адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку фармiравання i прымянення цэн i
тарыфаў з абмежаваннем рэнтабельнасцi выдання да 20 працэнтаў."
2. У пункце III:
абзац 4 дапоўнiць сказам другiм наступнага зместу:
"Аплата за рассылку выданняў прадпрыемствам i ўстановам, якiм
накiроўваюцца бясплатныя экзэмпляры хронiк "Памяць", таксама
ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту;";
абзацы 9, 10 аб`яднаць i выкласцi ў новай рэдакцыi:
"Адпускная цана на гэтую лiтаратуру ўстанаўлiваецца зыходзячы з
фактычнага сабекошту ўсяго тыражу, зменшанага на суму дзяржаўнай
субсiдыi, усiх вiдаў устаноўленых падаткаў i непадатковых плацяжоў у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i агульнай рэнтабельнасцi
выдання да 20 працэнтаў".
3. Пункт IV выкласцi ў новай рэдакцыi:
"IV. Рэнтабельнасць палiграфiчных паслуг на кнiжныя выданнi,
якiя выпускаюцца для дзяржаўных патрэб, устанаўлiваецца да 30
працэнтаў".
4. Пункт V выкласцi ў новай рэдакцыi:
"V. Адпускныя i рознiчныя цэны на лiтаратуру, якая не
фiнансуецца з дзяржаўнага бюджэту, устанаўлiваюцца зыходзячы з
рэальных выдаткаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку
фармiравання i прымянення цэн i тарыфаў".
<<< Главная
страница | < Назад
|