ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
17 ноября 1999 г. N 323-З
О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ
БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ ИНДИЯ О
СОТРУДНИЧЕСТВЕ В ОБЛАСТИ ТУРИЗМА
Принят Палатой представителей 5 октября 1999 года
Одобрен Советом Республики 28 октября 1999 года
Ратифицировать Соглашение между Правительством Республики
Беларусь и Правительством Республики Индия о сотрудничестве в
области туризма, подписанное в г.Дели 14 мая 1993 года.
Президент Республики Беларусь А.ЛУКАШЕНКО
___________________________________________________________________
Закон считается подписанным в соответствии с частью шестой
статьи 100 Конституции Республики Беларусь.
ПАГАДНЕННЕ
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Iндыя аб супрацоўнiцтве ў сферы турызму
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя (названыя
далей "Дагаворныя Бакi")
- iмкнучыся развiваць турыстычныя сувязi памiж дзвюма краiнамi
на аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады;
- жадаючы садзейнiчаць больш эфектыўнаму супрацоўнiцтву ў сферы
турызму на двухбаковай аснове;
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул I
Улiчваючы адрозненнi ў iндыстрыi турызму ў сваiх краiнах,
Дагаворныя Бакi згаджаюцца абменьвацца вопытам i магчымасцямi такiм
чынам, каб гэта прыносiла максiмальную ўзаемную выгаду. Яны
вызначаць спецыфiчныя сферы вопыту i ведаў, дзе магчыма дасягненне
плённага i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва.
Артыкул II
Дагаворныя Бакi будуць вывучаць магчымасцi супрацоўнiцтва ў
будаўнiцтве, стварэннi i кiраваннi гасцiнiцамi, звязанымi з турызмам
установамi, паколькi гэта з`яўляецца галоўным для пашырэння турызму
ў абедзвюх краiнах. Абодва Урады будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва
ў гэтым напрамку шляхам прадастаўлення адпаведных магчымасцей у
рамках iх адпаведнага фiнансавага рэгулявання.
Артыкул III
Дагаворныя Бакi будуць вывучаць магчымасць супрацоўнiцтва,
уключаючы стварэнне сумесных прадпрыемстваў, у сферы развiцця i
выкарыстання курортаў з улiкам свайго мiнулага вопыту ў гэтай сферы.
У гэтым кантэксце асаблiвы прыярытэт набудуць курорты на азёрах i
водныя вiды спорту.
Артыкул IV
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць двухбаковы турызм шляхам
прадастаўлення адпаведных магчымасцей для заахвочвання турыстаў
наведаць абедзве краiны.
Артыкул V
Рэкламны матэрыял, уключаючы матэрыял для турыстычных выстаў i
турыстычныя фiльмы для рэкламы турызму, не будзе абкладацца мытнымi
i iншымi падаткамi па iмпарце ў адпаведнасцi з Дадатковым Пратаколам
да Канвенцыi аб Мытным Pэгуляваннi Турызму, якi датычыцца Iмпарту
Турыстычных Рэкламных Дакументаў i Матэрыялаў (1954).
Артыкул VI
Дагаворныя Бакi будуць прыкладаць намаганнi дзеля
супрацоўнiцтва ў сваёй дзейнасцi з мiжнароднымi турыстычнымi
арганiзацыямi.
Артыкул VII
Дагаворныя Бакi будуць разглядаць дадатковыя канкрэтныя меры,
неабходныя для развiцця i падтрымкi турызму. У гэтай сузязi яны
разгледзяць магчымасцi ўзгаднення планаў работы, калi i дзе гэта
магчыма.
Артыкул VIII
Гэта Пагадненне ўступiць у сiлу з даты, калi Дагаворныя Бакi
паведамяць адзiн аднаму праз дыпламатычныя каналы аб завяршэннi
канстытуцыйных працэдур у сваiх адпаведных краiнах, неабходных для
ўступлення Пагаднення ў сiлу.
Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу пяцi гадоў.
Пагадненне будзе аўтаматычна адноўлена на наступны перыяд у пяць
гадоў, калi толькi любы з Дагаворных Бакоў не паведамiць другому
Дагаворнаму Боку аб сваiм намеры спынiць дзеянне Пагаднення не менш
чым за шэсць месяцаў да яго заканчэння.
Заключана ў Дэлi 14 мая 1993 г., у двух арыгiналах, кожны на
беларускай, хiндзi i англiйскай мовах. У выпадку разыходжання будзе
пераважаць тэкст на англiйскай мове.
<<< Главная
страница | < Назад
|