ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 снежня 1999 г. N 1884
АБ ВЫДЗЯЛЕННI БРЭСЦКАМУ АБЛВЫКАНКОМУ СРОДКАЎ НА
ПРАВЯДЗЕННЕ ПАДРЫХТОЎЧЫХ РАБОТ, ЗВЯЗАНЫХ З ДЭЗАКТЫВАЦЫЯЙ
АБ`ЕКТАЎ 802 I "ЗАХОДНI" Ў г.БРЭСЦЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у снежнi 1999 г. Брэсцкаму аблвыканкому 17,2
млрд.рублёў за кошт рэспублiканскага фонду фiнансавання расходаў,
звязаных са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi i катастрофамi,
прадугледжанага артыкулам 13 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб бюджэце
Рэспублiкi Беларусь на 1999 год", на фiнансаванне работ, звязаных з
падрыхтоўкай праектна-каштарыснай дакументацыi па дэзактывацыi
аб`ектаў 802 i "Заходнi" ў г.Брэсце i праектаваннем могiльнiка для
захавання забруджанага грунту.
Мiнiстэрству фiнансаў, Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях
забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных сродкаў.
Брэсцкаму аблвыканкому прадугледзець неабходныя асiгнаваннi для
выканання практычных работ на названых аб`ектах.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|