ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 снежня 1999 г. N 1912
АБ НАЗНАЧЭННI М.М.ЦЕСАЎЦА ПРАДСТАЎНIКОМ МIНIСТЭРСТВА
ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПРЫ ПАСОЛЬСТВЕ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIЦЫ
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 8
февраля 2001 г. N 175 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., N 18, 5/5225)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Назначыць Цесаўца Мiхаiла Мiхайлавiча прадстаўнiком
Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь пры Пасольстве
Рэспублiкi Беларусь у Лiтоўскай Рэспублiцы.
2. Прыраўнаваць прадстаўнiка Мiнiстэрства ўнутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь пры Пасольстве Рэспублiкi Беларусь у Лiтоўскай
Рэспублiцы па пасадзе да саветнiка дыпламатычнага прадстаўнiцтва
Рэспублiкi Беларусь у замежных краiнах.
3. Фiнансаванне расходаў па ўтрыманню прадстаўнiка Мiнiстэрства
ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь пры Пасольстве Рэспублiкi
Беларусь у Лiтоўскай Рэспублiцы праводзiць у межах бюджэтных
асiгнаванняў, прадугледжаных на ўтрыманне дыпламатычных
прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой.
4. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 4 утратил силу постановлением Совета Министров от 8
февраля 2001 г. N 175
4. Павялiчыць на адну адзiнку агульную колькасць
работнiкаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх
устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой (без персаналу па
ахове i абслугоўванню будынкаў), устаноўленую пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 кастрычнiка 1997
г. N 1434.
__________________________________________________________
5. Мiнiстэрству ўнутраных спраў у месячны тэрмiн зацвердзiць
функцыянальныя абавязкi прадстаўнiка Мiнiстэрства ўнутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь пры Пасольстве Рэспублiкi Беларусь у Лiтоўскай
Рэспублiцы.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ