ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 снежня 1999 г. N 2018
АБ РЭАЛIЗАЦЫI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ КЫРГЫЗСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ УЗАЕМНЫМ ПРЫЗНАННI
ПРАВОЎ I РЭГУЛЯВАННI АДНОСIН УЛАСНАСЦI
У мэтах рэалiзацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб узаемным прызнаннi правоў i
рэгуляваннi адносiн уласнасцi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
Вызначыць Мiнiстэрства па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i
прыватызацыi органам, каардынуючым выкананне рэспублiканскiмi
органамi дзяржаўнага кiравання, аб`яднаннямi (установамi), якiя
падпарадкаваны Ураду Рэспублiкi Беларусь, Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб узаемным
прызнаннi правоў i рэгуляваннi адносiн уласнасцi ад 30 сакавiка 1999
г.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|