ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 снежня 1999 г. N 2046
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ПА КIРАВАННЮ
ДЗЯРЖАЎНАЙ МАЁМАСЦЮ I ПРЫВАТЫЗАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
ФОНДАМ ДЗЯРЖАЎНАЙ МАЁМАСЦI УКРАIНЫ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПА
СТВАРЭННЮ ЎМОЎ, ЯКIЯ СПРЫЯЮЦЬ УЗАЕМНАМУ ЎДЗЕЛУ ГАСПАДАРЧЫХ
СУБ`ЕКТАЎ ДЗВЮХ КРАIН У ПРАГРАМАХ ПРЫВАТЫЗАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю
i прыватызацыi Рэспублiкi Беларусь, узгодненую з Мiнiстэрствам
юстыцыi i Мiнiстэрствам замежных спраў, аб падпiсаннi Пагаднення
памiж Мiнiстэрствам па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi
Рэспублiкi Беларусь i Фондам дзяржаўнай маёмасцi Украiны аб
супрацоўнiцтве па стварэнню ўмоў, якiя спрыяюць узаемнаму ўдзелу
гаспадарчых суб`ектаў дзвюх краiн у праграмах прыватызацыi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|