МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
28 студзеня 1998 г. N 30 г.Мiнск
Аб унясеннi дапаўнення ў Iнструкцыю аб парадку
пераводу, аднаўлення i адлiчэння навучэнцаў
дзяржаўных сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў (рэгiстрацыйны N 335/12 ад 26.04.94)
З мэтай ўпарадкавання дзейнасцi сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць дапаўненне ў Iнструкцыю аб парадку пераводу,
аднаўлення i адлiчэння навучэнцаў дзяржаўных сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў, зацверджаную загадам мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка 1994 г. N 118 (дадаецца).
2. Упраўленню сярэдняй спецыяльнай адукацыi прадставiць
дадзенае дапаўненне ў Мiнiстэрства юстыцыi на дзяржаўную
рэгiстрацыю.
3. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласцi на першага
намеснiка мiнiстра Б.М.Хрусталёва.
Мiнiстр В.I.Стражаў
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 студзеня 1998 г. N 30
ДАПАЎНЕННЕ Ў IНСТРУКЦЫЮ АБ ПАРАДКУ ПЕРАВОДУ, АДНАЎЛЕННЯ
I АДЛIЧЭННЯ НАВУЧЭНЦАЎ ДЗЯРЖАЎНЫХ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ, ЗАЦВЕРДЖАНУЮ ЗАГАДАМ МIНIСТРА
АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 25 КРАСАВIКА 1994 г.
N 118 (РЭГIСТРАЦЫЙНЫ N 335/12 АД 26.04.94)
===
Дапоўнiць Iнструкцыю пунктам 1.6.
Пункт 1.6. Навучальныя ўстановы пры наяўнасцi вакантных месцаў
могуць пераводзiць навучэнцаў, якiя навучаюцца на платнай аснове i
на працягу двух семестраў паспяваюць толькi на "добра" i "выдатна",
на навучанне за кошт бюджэтных сродкаў.
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 2275/12.
Дата: 02.02.98 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|