ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 3 июня 1998 г.  N 314                                       г.Мiнск


 АБ ДАПАЎНЕННЯХ I ЗМЕНАХ, ЯКIЯ ЎНОСЯЦЦА Ў ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
 АБ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЕ, ЗАЦВЕРДЖАНАЕ ЗАГАДАМ МIНIСТРА
 АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 28.06.1993 г. N 203

     У адпаведнасцi     з    Канцэпцыяй    i    Праграмай    рэформы
агульнаадукацыйнай школы  Рэспублiкi   Беларусь   i   ў   сувязi   з
ажыццяўленнем, пачынаючы з 1998-1999 навучальнага года, паслядоўнага
пераводу агульнаадукацыйнай школы на новы змест адукацыi i 12-гадовы
тэрмiн навучання

     ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць дапаўненнi i змены,  якiя ўносяцца ў раздзелы II
i III Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйнай школе (дадаюцца):

     2. Галоўнаму ўпраўленню  агульнай  сярэдняй  адукацыi  (Фяськоў
М.С.):

     2.1. У трохдзённы тэрмiн прадставiць зацверджаныя дапаўненнi  i
змены, якiя  уносяцца  ў  раздзелы II i III Прыкладнага палажэння аб
агульнаадукацыйнай школе, у Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь
для дзяржаўнай рэгiстрацыi;

     2.2. Да 1  лiпеня  1998  г.  давесцi  да  ведама  ўпраўлення  i
аддзелаў адукацыi,  педагагiчных калектываў школ дапаўненнi i змены,
якiя ўносяцца  ў  раздзелы  II  i  III  Прыкладнага   палажэння   аб
агульнаадукацыйнай школе,  пасля  ўнясення  iх  у  Рэестр дзяржаўнай
рэгiстрацыi.

     3. Упраўленням  i  аддзелам  адукацыi  абласных,  гарадскiх   i
раённых   выканкамаў,   дырэктарам   агульнаадукацыйных   школ   пры
арганiзацыi  работы  школ   кiравацца   Прыкладным   палажэннем   аб
агульнаадукацыйнай школе з улiкам унесеных у яго тэкст дапаўненняў i
змен.

     3.1. Галоўнаму  ўпраўленню  агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.), упраўленню  па  дашкольнаму  выхаванню  (Карасцялёва   Т.М.),
Нацыянальнаму iнстытуту адукацыi (Крайко Б.Н.), Навукова-метадычнаму
цэнтру вучэбнай  кнiгi  i   сродкаў   навучання   (Зносенка   Г.П.),
Рэспублiканскаму цэнтру  фiзiчнага  выхавання  i спорту навучэнцаў i
студэнтаў (Гардусенка    А.В.),    Вылiчальна-аналiтычнаму    цэнтру
(Лiстапад М.I.),  Беларускаму рэспублiканскаму гандлёваму аб`яднанню
"Глобус" (Пашкевiч  Э.В.)  пры  распрацоўцы  вучэбна-нарматыўнай   i
школьнай дакументацыi, падрыхтоўцы вучэбнай i метадычнай лiтаратуры,
статыстычных формаў справаздач кiравацца  Прыкладным  палажэннем  аб
агульнаадукацыйнай школе з улiкам ўнесеных дапаўненняў i змен.

     4. Кантроль   за   выкананнем   дадзенага  загада  ўскласцi  на
намеснiка мiнiстра Дыляна Г.Д.


 МIНIСТР                                                 В.I.Стражаў


                                             ЗАЦВЕРДЖАНА
                                             загад Мiнiстра адукацыi
                                             Рэспублiкi Беларусь
                                             03.06.1998 г. N 314


 ДАПАЎНЕННI I ЗМЕНЫ, ЯКIЯ ЎНОСЯЦЦА Ў ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ
 АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЕ, ЗАЦВЕРДЖАНАЕ ЗАГАДАМ МIНIСТРА
 АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 28.06.1993 г. N 203

===

     Раздзел II. Вiды i структура школы.

     Пункт 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Структура школы  адпавядае  тром  узроставым  этапам  развiцця
дзiцяцi: дзяцiнства - I-я ступень (падрыхтоўчы, 1 - 3(4*)-я класы);
         малалецтва - II-я ступень (4(5*) - 9-я класы);
         юнацтва    - III-я ступень (10 - 11(12*)-я класы).
     Агульнаадукацыйныя школы  функцыянiруюць у складзе  адной або ў
спалучэннi дзвюх цi трох ступеняў - пачатковая школа (падрыхтоўчы, 1
- 3(4*)-я  класы);  базавая  школа  (падрыхтоўчы,  1  -  9-я класы);
сярэдняя школа (падрыхтоўчы, 1 - 11(12*)-я класы)".
     Пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Па прадстаўленнi савета школы, узгодненым з аддзелам адукацыi,
рашэннем выканкама мясцовага Савета дэпутатаў падрыхтоўчыя класы  як
правiла  адкрываюцца  ў  дзiцячых  дашкольных  установах.  У асобных
выпадках у  дзiцячых  дашкольных  установах  могуць  адкрывацца  1-я
класы.  Навучальны  працэс у гэтых класах ажыццяўляецца настаўнiкамi
школы.
     Падрыхтоўчыя класы   адкрываюцца   ў   школах   пры   наяўнасцi
адпаведных умоў  для  арганiзацыi  вучэбных  заняткаў,  адпачынку  i
харчавання дзяцей".

     Раздзел III. Навучальна-выхаваўчы працэс.

     Пункт 17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "У падрыхтоўчы клас прымаюцца дзецi з 6 гадоў або больш позняга
ўзросту з улiкам медыцынскiх паказанняў i жадання бацькоў. Залiчэнне
дзяцей у школу  афармляецца  загадам  па  школе  на  падставе  заявы
бацькоў  i  медыцынскай  даведкi.  Прыём  дзяцей  у падрыхтоўчы клас
навучальных устаноў,  якiя  даюць  сярэднюю  адукацыю  на  павышаным
узроўнi,   ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi  аб  гэтых
навучальных установах."
     Абзац чацвёрты пункта 18 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
    "Працягласць урока ў падрыхтоўчых (1*)-х класах - 35  хвiлiн,  у
1** - 11(12*)-х класах - 45 хвiлiн."
     Пункт 19 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Колькасць вучняў у падрыхтоўчых класах,  якiя працуюць на базе
дзiцячых дашкольных устаноў,  не павiнна перавышаць 20 чалавек,  а ў
агульнаадукацыйных школах - 25 чалавек.
     Колькасць вучняў у 1 - 3(4*)-х класах не павiнна перавышаць 25,
а ў 4(5*) - 11(12*)-х - 30 чалавек.
     Напаўняльнасць класаў школы, якая працуе ў сельскай мясцовасцi,
пры  адсутнасцi  на  дадзенай тэрыторыi дастатковай колькасцi вучняў
вызначаецца  аддзелам  адукацыi  сумесна  з   выканкамам   раённага,
сельскага (пасялковага) Савета дэпутатаў."
     Абзац другi пункта 21 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Савет школы  па  ўзгадненнi  з  аддзелам адукацыi можа скласцi
ўласны графiк канiкул,  якiя  праводзяцца  на  працягу  навучальнага
года, i  вызначыць  iх тэрмiны.  Для вучняў падрыхтоўчых i 1(1-2*)-х
класаў  устанаўлiваюцца  на   працягу   года   дадатковыя   тыднёвыя
канiкулы."
     Першы сказ  першага  абзаца  пункта  22  выкласцi  ў  наступнай
рэдакцыi:
     "У падрыхтоўчым класе i ў першым паўгоддзi першага  класа  (1-м
класе i ў першым паўгоддзi другога класа *) выкарыстоўваецца якасная
ацэнка вынiкаў засваення навучальнай праграмы".
     Пункт 27  дапоўнiць  абзацамi  наступнага  зместу,  якiя лiчыць
першым i другiм абзацамi:
     "У кожнай агульнаадукацыйнай школе ў 2(3*)-х - 11(12*)-х класах
вядзецца   дзённiк   вучня.   У   дзённiку   запiсваюцца    бягучыя,
падагульняючыя  адзнакi  паспяховасцi  вучняў,  заўвагi настаўнiкаў.
Дзённiк штотыднёва падпiсваецца класным кiраўнiком i бацькамi вучня.
Вядзенне   дзённiка   адзiн  раз  у  чвэрць  (трыместр)  правяраецца
дырэктарам школы або яго намеснiкамi. Дзённiк захоўваецца ў вучня на
працягу навучальнага года.
     У агульнаадукацыйных школах рэспублiкi выкарыстоўваецца дзённiк
адзiнага ўзору, зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi".
     Абзацы 1, 2, 3 пункта 27 лiчыць адпаведна абзацамi 3, 4, 5.

 Заўвага: * (лiчба) - нумар класа адзiнаццацiгадовай школы;
          ** маюцца на ўвазе першыя класы, у якiя прыйдуць вучнi з
          падрыхтоўчых класаў.

                            Узгоднена:

 Мiнiстэрства фiнансаў                           Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь                             Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра                               Намеснiк мiнiстра
             А.I.Сверж                                    В.I.Паўлаў
 29 мая 1998 г.                                   27 мая 1998 г.

 ____________________________
 Государственная регистрация.
 Номер: 2528/12.
 Дата:  18.06.98 г.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России