САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
28 жнiўня 1998 г. N 1355 г.Мiнск
АБ ПАДПIСАННI ПРАТАКОЛА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ
МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ
КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БАЛГАРЫЯ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА
НА 1998-2000 ГАДЫ
===
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi
Пратакола аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi
Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Балгарыя ў галiне
культуры i мастацтва на 1998-2000 гады.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг