ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


     РАШЭННЕ КАЛЕГII МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      28 сакавiка 1997 г. N 4п.1

 АБ ЗАХАВАННI I ПАДТРЫМЦЫ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ

     Разглядаючы   традыцыйную   культуру,  аўтэнтычны  фальклор  як
унiкальнае  багацце краiны, каранёвыя формы культуры як нацыянальную
гiсторыка-культурную  каштоўнасць,  азнаёмiўшыся  з  вопытам  работы
аддзела  культуры Лепельскага райвыканкама, устаноў культуры раёна i
абмеркаваўшы  праблемы  вывучэння,  захавання i развiцця традыцыйнай
беларускай   культуры,   калегiя  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi
Беларусь вырашыла:

     1.  Вызначыць задачы аднаўлення, зберажэння, падтрымкi, аховы i
папулярызацыi  традыцыйнай  культуры аднымi з прыярытэтных напрамкаў
палiтыкi  Мiнiстэрства  культуры  i  праводзiць пастаянную работу па
стварэнню ўмоў для рэалiзацыi гэтых задач.
     Рэкамендаваць   органам  i  ўстановам  культуры  ўсiх  узроўняў
звярнуць  асаблiвую  ўвагу  на  неабходнасць  актывiзацыi  работы па
зберажэнню   i  падтрымцы  традыцыйнай  культуры,  фальклору  свайго
рэгiёну, а таксама вырашэнню задач:
     -   надання  новых  iмпульсаў  iснаванню  жывой  традыцыi  праз
мэтанакiраваную  работу  з  ёй  у  культурна-асветных  i навучальных
установах;
     -  стварэння  сiстэмы  пераемнасцi  фальклорнага i рамеснiцкага
вопыту;
     -   адраджэння   забытых   альбо  рэдкiх  тэхналогiй  народнага
рамяства;
     - падтрымкi носьбiтаў i знаўцаў традыцыi;
     -  трансляцыi  лепшых узораў аўтэнтычнага фальклору ў мастацкай
самадзейнасцi i прафесiйнай творчасцi;
     -   вывучэння   i   фiксацыi   фальклору   сваiх   месцаў,  яго
папулярызацыi i распаўсюджвання.

     2.  3   мэтай   развiцця  рэгiянальных  асаблiвасцяў  народнага
мастацтва ўхвалiць  рэгiянальныя  мэтавыя праграмы Веткаўскага музея
народнай  творчасцi  "Стварэнне  Цэнтра  па  вывучэнню  i  захаванню
традыцыйных рамёстваў   рэгiёна",   аддзела   культуры   Лепельскага
райвыканкама "Захаванне  народных  традыцый",  Iвянецкага  абласнога
музея  Ф.Э.Дзяржынскага  "Вяртанне  да  вытокаў".  Вызначыць мэтавае
фiнансаванне праграм з бюджэту мiнiстэрства  ў  памерах:  Веткаўская
праграма -  100 млн.руб.,  Лепельская - 80 млн.руб.,  Iвянецкая - 70
млн.руб.
     Упраўленню  ўстаноў  культуры  i  народнай творчасцi (Стружэцкi
Т.I.)  сумесна  з эканамiчным упраўленнем (Патоцкi К.А.) забяспечыць
iх  фiнансаванне. Беларускаму iнстытуту праблем культуры (Скараходаў
У.П.) вызначыць i зацвердзiць навуковых кансультантаў праграм.

     3.  Зацвердзiць  Палажэнне  аб спецыяльных прэмiях Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь за выдатныя дасягненнi i асабiсты ўклад
у  захаванне i развiццё народных культурных традыцый i склад камiсii
(дадаецца).

     4. У    мэтах    нарматыўнага    i    арганiзацыйна-метадычнага
забеспячэння падтрымкi традыцыйнай культуры:
     - упраўленню ўстаноў культуры i народнай творчасцi, Беларускаму
iнстытуту праблем культуры дапрацаваць i прадставiць на зацвярджэнне
ў  III  квартале  1997 г. палажэннi аб народным майстры, аўтэнтычным
фальклорным калектыве.
     - Беларускаму     iнстытуту     праблем    культуры    вывучыць
iнфраструктуру новых тыпаў устаноў культуры, школ народнай творчасцi
i  распрацаваць  у  IV  квартале 1997 г.  метадычныя рэкамендацыi па
тыпалагiзацыi,  формах, метадах i накiрунках дзейнасцi ўстаноў сферы
традыцыйнай культуры, метадычныя рэкамендацыi па фармiраванню фота-,
фона-, вiдэаархiваў.

     5. Упраўленню    навучальных   i   навукова-даследчых   устаноў
(Сцепанцоў А.I.),  Беларускаму iнстытуту праблем  культуры  вывучыць
патрэбы  забеспячэння  кадрамi  ў  галiне  традыцыйнай  культуры  па
рэспублiцы. У IV квартале 1997 г.  прадставiць аналiтычную запiску i
прапановы  па  падрыхтоўцы  i  перападрыхтоўцы  спецыялiстаў  гэтага
профiлю з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

     6. Упраўленню   ўстаноў   культуры   i   народнай  творчасцi  i
Беларускаму iнстытуту праблем культуры арганiзаваць  у  II  квартале
1997  г.  распрацоўку  тэхнiчнага  задання  на стварэнне тэматычнага
раздзела   "Традыцыйная   культура   Беларусi"    для    электроннай
энцыклапедыi культуры i прапаноў па яго выкананню.

     7.  3  мэтай захавання i аховы каштоўнасцяў народнага мастацтва
ўпраўленню  ўстаноў  культуры i народнай творчасцi, аддзелу музеяў i
выставачнай   дзейнасцi  (Маслоўскi  С.I.)  сумесна  з  упраўленнямi
культуры   аблвыканкамаў   вызначыць   мэтазгоднасць   i  магчымасць
стварэння  асобных  спецыялiзаваных  музеяў  народнага  мастацтва  i
рамёстваў,   музеяў   народных   майстроў  з  долевым  фiнансаваннем
Мiнiстэрства культуры.

     8.  У  сувязi  з  неабходнасцю  захавання  i  перадачы дзяржаве
каштоўнай калекцыi   твораў   iнсiтнага   мастацтва    Ф.Л.Максiмава
рэкамендаваць Вiцебскаму   аблвыканкаму   сумесна   з  Мiнiстэрствам
культуры вырашыць лёс гэтай калекцыi.

     9.  3  мэтай  папулярызацыi  традыцыйнай культуры ўхвалiць iдэю
стварэння   перыядычнага   выдання   Беларускага  iнстытута  праблем
культуры   "Народная   творчасць".   БелIПК   разам   з  эканамiчным
упраўленнем   падрыхтаваць   да   5   мая  1997  года  прапановы  аб
фiнансаваннi гэтага выдання.

     10.   Кантроль   за  выкананнем  рашэння  калегii  ўскласцi  на
намеснiка мiнiстра Гедройца В.К.

 За старшыню калегii -
 першы намеснiк мiнiстра                                 У.П.РЫЛАТКА

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Рашэнне калегii
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               28.03.1997
                                               Пратакол N 4п.1

                             ПАЛАЖЭННЕ
            аб спецыяльных прэмiях Мiнiстэрства культуры
    Рэспублiкi Беларусь за выдатныя дасягненнi i асабiсты ўклад
        у захаванне i развiццё народных культурных традыцый

     1. Спецыяльныя прэмii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
за  выдатныя  дасягненнi  i  асабiсты  ўклад  у захаванне i развiццё
народных культурных   традыцый   (далей   -   спецыяльныя    прэмii)
устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам  культуры з мэтай дзяржаўнай падтрымкi
i стымулявання значных  творчых  i  навуковых  дасягненняў,  плённай
арганiзацыйнай  працы ў адраджэннi,  засваеннi,  развiццi i перадачы
будучым пакаленням народных традыцый.
     Спецыяльныя  прэмii  прысуджаюцца за таленавiтыя работы ў сферы
мастацкiх   промыслаў   i   рамёстваў,   высокамастацкае  выканаўчае
майстэрства  i актыўную папулярызацыю твораў аўтэнтычнага фальклору,
арганiзацыю традыцыйных   народных   святаў,    выставак    народнай
творчасцi, цыклаў тэлерадыёперадач, выдатныя даследчыя работы, кнiгi
ў  галiне  традыцыйнай  народнай   культуры,   адметную   грамадскую
культурна-асветную  дзейнасць  па  ўзвышэнню мiжнароднага аўтарытэту
нацыянальнай культуры Беларусi.
     Штогод   устанаўлiваюцца   10  спецыяльных  прэмiй  памерам  30
мiнiмальных заработных плат кожная.
     Спецыяльныя   прэмii  могуць  прысуджацца  майстрам  беларускiх
мастацкiх промыслаў i рамёстваў, носьбiтам i выканаўцам аўтэнтычнага
фальклору,   спецыялiстам,  даследчыкам  i  выкладчыкам  традыцыйнай
народнай   культуры,   кiраўнiкам   творчых   мастацкiх  калектываў,
кiраўнiкам органаў   кiравання   i  ўстаноў  культуры  незалежна  ад
ведамаснай прыналежнасцi,  дзеячам  грамадскага  культурна-асветнага
руху.

     2.   Вылучэнне   кандыдатур  на  атрыманне  спецыяльных  прэмiй
праводзiцца:
     рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання;
     рэспублiканскiмi       арганiзацыямi,       навучальнымi      i
навукова-даследчымi ўстановамi культуры i мастацтва;
     упраўленнямi культуры аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама;
     творчымi   саюзамi  i  грамадскiмi  аб`яднаннямi,  у  тым  лiку
таварыствамi беларускай культуры замежжа.
     Папярэднiя  хадайнiцтвы  на атрыманне прэмiй накiроўваюцца да 1
снежня бягучага года ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь для
ўдзелу ў конкурсе кандыдатаў на суiсканне спецыяльнай прэмii.
     У   прадстаўленнi   ў   тэкставых,   фота- i  iншых  матэрыялах
абгрунтоўваюцца   падставы  для  вылучэння  кандыдата  на  атрыманне
спецыяльнай  прэмii. Пры неабходнасцi членам камiсii прадастаўляецца
магчымасць  дадатковага  разгляду дасягненняў кандыдата на месцы яго
дзейнасцi.
     Зацверджаны  склад кандыдатур, дапушчаных да ўдзелу ў суiсканнi
спецыяльных  прэмiй, даводзiцца да ведама вылучыўшых iх арганiзацый,
устаноў i аб`яднанняў, а таксама сродкаў масавай iнфармацыi.

     3.    Склад   камiсii   па   прысуджэнню   спецыяльных   прэмiй
зацвярджаецца рашэннем калегii Мiнiстэрства культуры.
     Склад  кандыдатур, дапушчаных да ўдзелу ў суiсканнi спецыяльных
прэмiй,   зацвярджаецца   рашэннем   камiсii.   Рашэнне  камiсii  аб
прысуджэннi  спецыяльных  прэмiй зацвярджаецца калегiяй Мiнiстэрства
культуры.
     Асобам,  якiя  атрымалi спецыяльныя прэмii, уручаюцца дыпломы i
вызначанае грашовае ўзнагароджанне.

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Рашэнне калегii
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               28.03.1997
                                               Пратакол N 4п.1

                           СКЛАД КАМIСII
      па прысуджэнню спецыяльных прэмiй Мiнiстэрства культуры
    Рэспублiкi Беларусь за выдатныя дасягненнi i асабiсты ўклад
        у захаванне i развiццё народных культурных традыцый

 Гедройц              - намеснiк мiнiстра культуры Рэспублiкi
 Валерый Карлавiч       Беларусь, старшыня камiсii

 Сахута               - старшыня Беларускага саюза майстроў народнай
 Яўген Мiхайлавiч       творчасцi, доктар мастацтвазнаўства,
                        намеснiк старшынi камiсii

 Боганева             - вядучы спецыялiст упраўлення ўстаноў
 Алена Мiхайлаўна       культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства
                        культуры Рэспублiкi Беларусь, сакратар
                        камiсii

 Гамзовiч             - старшы рэдактар рэдакцыi прапаганды
 Рэгiна Станiславаўна   Беларускага радыё

 Гром                 - мастацкi кiраўнiк фальклорнага ансамбля
 Уладзiмiр Мiкалаевiч   "Крупiцкiя музыкi", заслужаны работнiк
                        культуры Рэспублiкi Беларусь

 Лiцвiнка             - старшыня Беларускага саюза фалькларыстаў,
 Васiль Дзмiтрыевiч     кандыдат фiлалагiчных навук

 Стружэцкi            - начальнiк упраўлення ўстаноў культуры i
 Тадэуш Iванавiч        народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры
                        Рэспублiкi Беларусь

 Суша                 - загадчык аддзела па культуры i спорту,
 Анатоль Мiкалаевiч     рабоце сярод моладзi Федэрацыi прафсаюзаў
                        Беларускай

 Ходар                - прарэктар Беларускага iнстытута праблем
 Нiна Васiльеўна        культуры




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России