САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
29 лiпеня 1997 г. N 977 г.Мiнск
АБ ЗАБАРОНЕ, АБМЕЖАВАННI I ПРЫПЫНЕННI КУЛЬТУРНЫХ АКЦЫЙ
===
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што забарона, абмежаванне i прыпыненне
культурных акцый, экспанавання, публiкацыi, выканання твораў
мастацтва або iншага прадукту культурнай дзейнасцi, прызначанага для
публiчнага паказу цi распаўсюджвання, а таксама iншых культурных
мерапрыемстваў, калi iх правядзенне звязана з заклiкамi да
гвалтоўнага звяржэння цi змянення канстытуцыйнага дзяржаўнага ладу,
прапагандай вайны, насiлля, жорсткасцi, расавай, нацыянальнай,
рэлiгiйнай варожасцi, парнаграфii, ажыццяўляюцца мясцовымi
выканаўчымi i распарадчымi органамi.
2. У выпадку неабходнасцi па запытах мясцовых выканаўчых i
распарадчых органаў заключэннi аб парушэннi заканадаўства пры
правядзеннi культурных акцый даюць Рэспублiканская экспертная
камiсiя па прадухiленню прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi
або адпаведныя абласныя камiсii.
Першы намеснiк
Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь П.Пракаповiч
<<< Главная
страница | < Назад
|