Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
17 студзеня 1996 г. N 37
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI АПIСАННЯЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ДЫПЛОМАЎ
ДОКТАРА НАВУК I КАНДЫДАТА НАВУК
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 27 июня 2003 г. № 868 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 74,
5/12701)
[Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
5 сентября 1996 г. N 589 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1996 г., N 25, ст.669)
У адпаведнасцi з артыкулам 26 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
адукацыi ў Рэспублiкi Беларусь" Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць апiсаннi нацыянальных дыпломаў доктара навук i
кандыдата навук (прыкладаюцца).
2. Дазволiць Вышэйшаму атэстацыйнаму камiтэту выкарыстаць на
выраб нацыянальных дыпломаў доктара навук, кандыдата навук i
вокладак да iх сродкi з рэспублiканскага бюджэту, выдзеленыя ў 1995
годзе на атэстацыю кадраў вышэйшай навуковай квалiфiкацыi.
Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 17 студзеня 1996 г. N 37
АПIСАННЕ
нацыянальнага дыплома
доктара навук
Дыплом доктара навук вырабляецца са спецыяльнай паперы памерам
105х160 мм у складзеным выглядзе i замацоўваецца стужкай на згiбе
вокладкi дыплома ў выглядзе папкi з ледэрыну.
___________________________________________________________
Абзац первый - с изменениями, внесенными постановлением
Кабинета Министров от 5 сентября 1996 г. N 589
Дыплом доктара навук вырабляецца са спецыяльнай паперы
памерам 95х145 мм i замацоўваецца стужкай на згiбе вокладкi
дыплома ў выглядзе папкi з ледэрыну.
На вонкавым баку вокладкi дыплома пасярэдзiне выцiснута выява
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь.
На вонкавым баку дыплома зверху ў цэнтры змешчана выява
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, злева ад герба надрукавана
слова "Рэспублiка", справа - "Беларусь". Нiжэй у адзiн радок
надрукаваны словы: "Вышэйшы атэстацыйны камiтэт". Пасярэдзiне гэтай
старонкi надрукаваны ў два радкi словы: "Дыплом доктара навук",
наложаныя на слова "ВАК".
На левым унутраным баку дыплома надрукаваны ў тры радкi словы:
"Рашэннем Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь".
Нiжэй з водступам на 25 мм (месца для запiсу даты прыняцця рашэння
Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам, нумара пратакола i прозвiшча, iмя,
iмя па бацьку доктара навук) у цэнтры старонкi, наложаныя на слова
"ВАК", надрукаваны ў два радкi словы: "Прысуджана вучоная ступень
доктара". Нiжэй з водступам на 20 мм (месца для запiсу назвы галiны
навукi, па якой прысуджана вучоная ступень доктара) у левым нiжнiм
вуглу старонкi надрукаваны словы: "Старшыня Вышэйшага атэстацыйнага
камiтэта" (у два радкi), "Галоўны вучоны сакратар Вышэйшага
атэстацыйнага камiтэта" (у два радкi). Нiжэй злева змешчаны
рэгiстрацыйны нумар дыплома, перад якiм указана серыя "ДН", а
сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".
На правым унутраным баку дыплома, выкананым такiм жа чынам, як
i левы бок, тэксты i запiсы ажыццяўляюцца на рускай мове.
Заўвагi: 1. Побач з подпiсамi Старшынi i галоўнага вучонага
сакратара Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта, якiя завяраюцца гербавай
пячаткай гэтага Камiтэта, указваюцца iх iнiцыялы i прозвiшчы.
2. Усе запiсы робяцца з дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 17 студзеня 1996 г. N 37
АПIСАННЕ
нацыянальнага дыплома
кандыдата навук
Дыплом кандыдата навук вырабляецца са спецыяльнай паперы
памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе i замацоўваецца стужкай на
згiбе вокладкi дыплома ў выглядзе папкi з ледэрыну.
___________________________________________________________
Абзац первый - с изменениями, внесенными постановлением
Кабинета Министров от 5 сентября 1996 г. N 589
Дыплом кандыдата навук вырабляецца са спецыяльнай паперы
памерам 95х145 мм i замацоўваецца стужкай на згiбе вокладкi
дыплома ў выглядзе папкi з ледэрыну.
На вонкавым баку вокладкi дыплома пасярэдзiне выцiснута выява
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь.
На вонкавым баку дыплома зверху ў цэнтры змешчана выява
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, злева ад герба надрукавана
слова "Рэспублiка", справа - "Беларусь". Нiжэй у адзiн радок
надрукаваны словы: "Вышэйшы атэстацыйны камiтэт". Пасярэдзiне гэтай
старонкi надрукаваны ў два радкi словы: "Дыплом кандыдата навук",
наложаныя на слова "ВАК".
На левым унутраным баку дыплома зверху надрукаваны ў два радкi
словы: "Рашэннем савета па абароне дысертацый". Нiжэй з водступам на
30 мм (для запiсу нумара савета па абароне дысертацый i назвы
ўстановы, у якой ён створаны, даты прыняцця рашэння саветам па
абароне дысертацый, нумара пратакола i прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
кандыдата навук) у цэнтры старонкi, наложаныя на слова "ВАК",
надрукаваны ў два радкi словы: "Прысуджана вучоная ступень
кандыдата". Нiжэй з водступам на 15 мм (для запiсу назвы галiны
навукi, па якой прысуджана вучоная ступень кандыдата) у левым нiжнiм
вуглу старонкi надрукаваны словы: "Старшыня савета па абароне
дысертацый" (у два радкi), "Вучоны сакратар савета па абароне
дысертацый" (у два радкi). Нiжэй злева змешчаны рэгiстрацыйны нумар
дыплома, перад якiм указана серыя "КН", а сiметрычна справа
надрукавана слова "г.Мiнск". На гэтай жа старонцы ўнiзе ў цэнтры
надрукаваны словы: "Рэспублiка Беларусь".
На правым унутраным баку дыплома, выкананым такiм жа чынам, як
i левы бок, тэксты i запiсы ажыццяўляюцца на рускай мове.
Заўвагi: 1. Побач з подпiсамi старшынi i вучонага сакратара
савета па абароне дысертацый, якiя завяраюцца гербавай пячаткай той
арганiзацыi, дзе дзейнiчае савет па абароне дысертацый, указваюцца
iх iнiцыялы i прозвiшчы.
2. Усе запiсы робяцца з дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.
Проверено: Калистратов В.Г. 10.09.96
__________________________________________________________
<<< Главная
страница | < Назад
|