ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад



                  МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 27.02.96 г. N 70                                         г.Мiнск


 Аб унясеннi змен у Правiлы пераводу,
 арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў
 агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь
         ___________________________________________________________
         Утратил   силу   приказом   Министерства   образования   от
         25 октября  1999 г. N  642 (зарегистрирован в  Национальном
         реестре - N 8/1442 от 15.11.99 г.) 

    У  сувязi   са  зваротамi  грамадскасцi  i  з  мэтай  захавання
пераемнасцi ў правядзеннi выпускных экзаменаў па беларускай i рускай
мовах за курс сярэдняй школы i ўступных экзаменаў па гэтых прадметах
у вышэйшыя   навучальныя  ўстановы   на  падставе   рашэння  калегii
Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 12 лютага 1996 года ЗАГАДВАЮ:
     1. Выкласцi  пункты  27  i  28  Правiлаў пераводу,  арганiзацыi
экзаменаў i  выпуску  вучняў  агульнаадукацыйных   школ   Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаных загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь ад 15.11.95 г. N 439, у наступнай рэдакцыi:
     п.27. "Выпускнiкi 11(12) класаў здаюць шэсць экзаменаў,  з якiх
чатыры з`яўляюцца абавязковымi i два - па выбары вучняў.
     Абавязковыя экзамены:
     беларуская лiтаратура (вусна);
     беларуская або руская мовы (дыктоўка) - па выбары вучняў;
     замежная мова (вусна);
     матэматыка (пiсьмова)".
     п."28. "Сярод  экзаменаў па выбары могуць  быць беларуская мова
(дыктоўка)  для  тых  вучняў,  якiя  ў  якасцi абавязковага экзамену
выбралi рускую  мову; руская мова  (дыктоўка) для тых  вучняў, хто ў
якасцi   абавязковага   экзамену   выбраў   беларускую   мову;  мова
нацыянальнай меншасцi (пiсьмова),  руская лiтаратура (вусна), другая
замежная  мова  (вусна),  гiсторыя  (вусна  або пiсьмова), геаграфiя
(вусна),  бiялогiя   (вусна),  хiмiя  (вусна),   фiзiка  (вусна  або
пiсьмова),   iнфарматыка  (вусна),   сусветная  мастацкая   культура
(вусна).
     Канчатковае рашэнне па пералiку прадметаў для  здачы  экзаменаў
па выбары  вучнi павiнны прыняць не пазней чым за тры днi да пачатку
экзаменаў".
     2. Галоўнаму      ўпраўленню     агульнай    сярэдняй  адукацыi
(Фяськоў М.С.) давесцi да  ведама ўпраўленняў i аддзелаў адукацыi аб
зменах,  якiя ўносяцца   дадзеным    загадам   у  Правiлы  пераводу,
арганiзацыi экзаменаў i   выпуску   вучняў  агульнаадукацыйных  школ
Рэспублiкi Беларусь.
     3. Устанавiць,  што прапановы  аб  змяненнi  пералiку  i  формы
правядзення абавязковых  экзаменаў i экзаменаў па выбары ў выпускных
класах базавых i сярэднiх школ у сувязi з пераходам iх на новы змест
адукацыi могуць  уносiцца  толькi да пачатку наступнага навучальнага
года, не пазней 15 чэрвеня.


 Мiнiстр                                          В.I.Стражаў

 Намеснiк мiнiстра
                   Г.Д.Дыдылян

 Начальнiк Галоўнага ўпраўлення
 агульнай сярэдняй адукацыi
                    М.С.Фяськоў

 Галоўны юрысконсульт упраўлення
 па рабоце з кадрамi i прававому
 забеспячэнню
                   А.Ул.Мякiннiк

 _______________________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1320/12
 Дата:  29.02.96 г. 




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России