ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


               Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 21 мая 1996 г. N 327                              г.Мiнск

 АБ ПАМЕРАХ ДАПАМОГ I ДАПЛАТ НАСЕЛЬНIЦТВУ,
 ПАЦЯРПЕЎШАМУ З ПРЫЧЫНЫ КАТАСТРОФЫ НА
 ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС

===

         ___________________________________________________________
         Постановление   утратило   силу   с   1   января   1997  г.
         постановлением Совета  Министров Республики Беларусь  от 19
         февраля 1997 г. N 101 (Собрание декретов, указов Президента
         и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г.,
         N 5, ст. 202) 

 
     У мэтах узмацнення сацыяльнай  абароны грамадзян, пацярпеўшых з
прычыны   катастрофы   на   Чарнобыльскай   АЭС,  Кабiнет  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.   Устанавiць   памеры   дапамог   i  даплат,  прадугледжаных
артыкуламi  30, 33,  37  Закона  Рэспублiкi Беларусь  "Аб сацыяльнай
абароне грамадзян, пацярпеўшых ад  катастрофы на Чарнобыльскай АЭС",
згодна з дадаткам.

     2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

     пастанову Кабiнета  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  ад 13 лютага
1995 г. N 85 "Аб памерах дапамог i даплат насельнiцтву, пацярпеўшаму
з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў  Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь,  1995  г., N 5,
арт.116);

     пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 сакавiка
1995  г.   N  167  "Аб   памерах  дапамог  i   даплат  насельнiцтву,
пацярпеўшаму з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Збор указаў
Прэзiдэнта i  пастаноў Кабiнета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь, 1995
г., N 10, арт.224).

     3. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 1996 г.


 Прэм`ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                     М.Чыгiр


                                    Дадатак
                                    да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    ад 21 мая 1996 г. N 327


 Памеры дапамог i даплат, прадугледжаных
 артыкуламi 30, 33, 37 Закона Рэспублiкi Беларусь
 "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад
 катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"

     1.  Штомесячная  грашовая  дапамога   на  кожнага  члена  сям,i
(артыкул 30):
    у зоне пражывання з перыядычным
    радыяцыйным кантролем                            - 11200 рублёў
    у зоне з правам на адсяленне                     - 14600 рублёў
    у зоне далейшага адсялення i ў
    зоне першачарговага адсялення                    - 22400 рублёў

     2.   Штомесячная  фiксаваная   даплата  працуючым,  непрацуючым
пенсiянерам,  насельнiцтву,  якое   атрымлiвае  дапамогi,  студэнтам
вышэйшых  навучальных устаноў  i навучэнцам  сярэднiх спецыяльных  i
прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў (артыкул 33):

 ------------------------------------------------------------------
                    ¦ Памер даплат у месяц (рублёў)
 Зона радыеактыўнага¦----------------------------------------------
 забруджання        ¦працуючым¦непрацуючым¦атрымаль-¦студэн-¦наву-
                    ¦         ¦пенсiянерам¦нiкам    ¦там    ¦чэнцам
                    ¦         ¦           ¦дапамогi ¦       ¦
 ------------------------------------------------------------------
 Зона пражывання з       11200-  9200       7800      10500    9200
 перыядычным             14600
 радыяцыйным кантролем

 Зона з правам на
 адсяленне:

   па цэзiю-137 - ад 5   18000-  16700      9200      14600    11200
   да 10 Кi/кв.км, па    29600
   стронцыю-90 - ад 0,5
   да 1,25 Кi/кв.км

   па цэзiю-137 - ад 10  29600-  25800      11200     22400    18000
   да 15 Кi/кв.км, па    47600
   стронцыю-90 - ад 1,25
   да 2 Кi/кв.км

 Зона далейшага          47600-  44200      18000     33000    25800
 адсялення               73400

 Зона першачарговага     73400-  70000      27900       -      37100
 адсялення               99600

 Зона эвакуацыi          110800    -          -         -       -
 (адчужэння)

     3. Штомесячная фiксаваная  даплата работнiкам,  занятым у  зоне
пражывання з  перыядычным радыяцыйным кантролем i  на тэрыторыях, не
забруджаных радыенуклiдамi, пры  пастаяннай магутнасцi дозы знешняга
выпраменьвання на рабочым месцы больш за 50 мiкрарэнтгенаў у гадзiну
(артыкул 37), складае 25800 рублёў. 




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России