Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
22 мая 1996 г. N 336 г.Мiнск
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 14 ЛIПЕНЯ 1993 г. N 466 I
ПРЫЗНАННI СТРАЦIЎШЫМI СIЛУ НЕКАТОРЫХ РАШЭННЯЎ УРАДА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ПЫТАННЯХ АТЭСТАЦЫI
НАВУКОВА-ПЕДАГАГIЧНЫХ КАДРАЎ
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 16 мая 1997 г. N 499 (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 1997 г., N 14, ст.533)
У адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 12 лютага 1996 г. N 94 Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
14 лiпеня 1993 г. N 466 "Аб зацвярджэннi Часовага палажэння аб
прысваеннi вучоных званняў у Рэспублiцы Беларусь" (ЗП Рэспублiкi
Беларусь, 1993 г., N 20, арт.390; Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 8, арт.186)
наступныя змяненнi:
у пункце 3.2 словы: "Атэстацыйнай калегiяй пры Мiнiстэрстве
адукацыi" замянiць словамi: "Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам";
у Часовым палажэннi аб прысваеннi вучоных званняў у Рэспублiцы
Беларусь, зацверджаным гэтай пастановай:
у пунктах 4, 14, 17, 18, 20, 24, 27 словы: "Атэстацыйнай
калегiяй пры Мiнiстэрстве адукацыi" замянiць словамi: "Вышэйшым
атэстацыйным камiтэтам";
пункт 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"5. Сведчаннем вышэйшай навукова-педагагiчнай квалiфiкацыi ў
Рэспублiцы Беларусь з`яўляюцца атэстаты дацэнта i прафесара
дзяржаўнага ўзору, зацвярджаемага Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, якiя выдаюцца Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам ва
ўстаноўленым парадку";
у пункце 13 слова "ведамства" замянiць словамi: "iншага
цэнтральнага органа кiравання";
у пункце 15:
у абзацы першым словы: "Атэстацыйнай калегii пры Мiнiстэрстве
адукацыi" замянiць словамi: "Вышэйшым атэстацыйным камiтэце";
у абзацы трэцiм словы: "Атэстацыйнай калегii пры Мiнiстэрстве
адукацыi" замянiць словамi: "Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта";
у пункце 16 словы: "Атэстацыйнай калегiяй пры Мiнiстэрстве
адукацыi" i "гэтай калегiяй" замянiць адпаведна словамi: "Вышэйшым
атэстацыйным камiтэтам" i "гэтым камiтэтам";
у пункце 21 словы: "Атэстацыйнай калегiяй пры Мiнiстэрстве
адукацыi" i "гэтай калегii" замянiць адпаведна словамi: "Вышэйшым
атэстацыйным камiтэтам" i "гэтага камiтэта";
у пункце 25 словы: "Атэстацыйнай калегiяй пры Мiнiстэрстве
адукацыi" i "калегii" замянiць адпаведна словамi: "Вышэйшым
атэстацыйным камiтэтам" i "камiтэта".
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 верасня
1992 г. N 563 "Аб часовым парадку прысваення вучоных званняў у
Рэспублiцы Беларусь" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 26,
арт.485);
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая
1994 г. N 329 "Аб дапаўненнi складу Вышэйшай атэстацыйнай камiсii
пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь" (ЗП Рэспублiкi Беларусь,
1994 г., N 13, арт.254);
пункт 9 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджанага пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 22 чэрвеня 1995 г. N 318 (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 18,
арт.412).
3. Мiнiстэрству адукацыi i навукi ў месячны тэрмiн перадаць ва
ўстаноўленным парадку Вышэйшаму атэстацыйнаму камiтэту дакументы i
iншыя матэрыялы, звязаныя з прысваеннем вучоных званняў дацэнта i
прафесара.
Устанавiць, што тэрмiны праходжання атэстацыйных спраў, якiя не
завершаны выкананнем у Атэстацыйнай калегii пры Мiнiстэрстве
адукацыi i навукi, не перарываюцца i гэтыя справы падлягаюць
разгляду Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам ва ўстаноўленным парадку.
4. Вышэйшаму атэстацыйнаму камiтэту сумесна з Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi, Акадэмiяй навук Беларусi, iншымi зацiкаўленымi
распрацаваць узоры нацыянальных атэстатаў дацэнта i прафесара i
ўнесцi iх ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэнне Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
5. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 чэрвеня 1996 г.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
<<< Главная
страница | < Назад
|