Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
3 чэрвеня 1996 г. N 348
г.Мiнск
АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛАТВIЙСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ
I АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ
===
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства знешнiх эканамiчных сувязей,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Латвiйскай Рэспублiкi аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ахове
iнвестыцый.
Упаўнаважыць Мiнiстра знешнiх эканамiчных сувязей Марынiча
Мiхаiла Афанасьевiча на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь
дадзенага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр