ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб радыяцыйнай бяспецы насельнiцтва"
===
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць у першым чытаннi праект Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб радыяцыйнай бяспецы насельнiцтва".
2. Даручыць Камiсii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па
праблемах чарнобыльскай катастрофы дапрацаваць праект Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб радыяцыйнай бяспецы насельнiцтва" з улiкам
выказаных дэпутатамi заўваг i прадставiць яго для разгляду ў другiм
чытаннi сесii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь С.ШАРЭЦКI
6 чэрвеня 1996 г., г.Мiнск.
N 360-XIII