Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
9 жнiўня 1996 г. N 525
г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 10 июня 1997 г. N 673 (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 1997 г., N 19, ст.660)
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Мiнiстэрстве культуры
Рэспублiкi Беларусь.
2. Прызнаць страцiўшымi силу:
пастанову Савета Мiнiстраў БССР ад 12 лютага 1970 г. N 37 "Аб
зацвярджэннi Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Беларускай ССР" (ЗЗ
БССР, 1970 г., N 7, арт.88);
пункт 5 пастановы Савета Мiнiстраў БССР ад 29 лiпеня 1980 г.
N 281 "Аб мерах па прадухiленню незаконнага вывазу культурных
каштоўнасцей за межы СССР";
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 кастрычнiка
1992 г. N 602 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Галоўным упраўленнi па
рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў гiсторыi i культуры пры Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1992 г.,
N 28, арт.519).
Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 9 жнiўня 1996 г. N 525
ПАЛАЖЭННЕ
аб Мiнiстэрстве культуры
Рэспублiкi Беларусь
1. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей -
Мiнiстэрства) з`яўляецца цэнтарльным органам кiравання,
падпарадкоўваецца Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i ў сваёй
дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным
Палажэннем.
2. Мiнiстэрства ажыццяўляе ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам каардынацыю дзейнасцi прадпрыемстваў, арганiзацый i
ўстаноў сферы культуры, падтрымлiвае дзейнасць творчых саюзаў i
iншых грамадскiх аб`яднанняў, якiя спрыяюць развiццю культуры ў
Рэспублiцы Беларусь.
3. Галоўнымi задачамi Мiнiстэрства з`яўляюцца:
3.1. удзел у фармiраваннi i рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў
галiне культуры, мастацтва, кiнематаграфii, аховы
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
3.2. распрацоўка дзяржаўных праграм i забеспячэнне дзяржаўных
гарантый развiцця культуры i мастацтва, арганiзацыя выканання актаў
заканадаўства па пытаннях культуры;
3.3. забеспячэнне захавання нацыянальнай культурнай спадчыны,
якая мае значэнне для народа Беларусi, яго духоўнага i маральнага
ўдасканалення, фармiравання нацыянальнай самасвядомасцi;
3.4. развiццё i каардынацыя супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi
ў галiне культуры, мастацтва, захавання гiсторыка-культурнай
спадчыны;
3.5. вызначэнне навукова абгрунтаваных напрамкаў эканамiчнага i
вытворча-тэхнiчнага развiцця галiны, аптымальнай палiтыкi
iнвестыцый;
3.6. ажыццяўленне комплексу навуковых, праектных,
рэстаўрацыйных i кансервацыйных работ у мэтах зберажэння
гiсторыка-культурнай спадчыны;
3.7. садзейнiчанне развiццю культур нацыянальных меншасцей
Беларусi;
3.8. падрыхтоўка i перападрыхтоўка кадраў для ўстаноў культуры,
распрацоўка i рэалiзацыя мер па сацыяльна-прававой абароне
работнiкаў галiны.
4. Мiнiстэрства ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
4.1. распрацоўвае i ажжыцяўленне дзяржаўныя праграмы
комплекснага развiцця культуры, далучэння насельнiцтва Рэспублiкi
Беларусь да нацыянальных i сусветных культурных здабыткаў;
4.2. вызначае агульную стратэгiю сацыяльна-эканамiчнага i
навукова-тэхнiчнага развiцця галiны;
4.3. арганiзуе правядзенне рэспублiканскiх i мiжнародных
канферэнцый, фестываляў, конкурсаў, аглядаў прафесiйнага мастацтва i
народнай творчасцi, святаў, мастацкiх выставак i iншых
мерапрыемстваў, звязаных з паказам i прапагандай дасягненняў
культуры i мастацтва рэспублiкi i замежных краiн;
4.4. ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасцi ўстаноў i прадпрыемстваў,
непасрэдна падпарадкаваных Мiнiстэрству, праз зацвярджэнне
палажэнняў (статутаў), заключэнне кантрактаў з кiраўнiкамi,
кiраванне маёмасцю, выпрацоўку рэкамендацыйных нарматываў па
адмiнiстрацыйна-кiраўнiцкаму персаналу;
4.5. садзейнiчае выкананню падведамнымi прадпрыемствамi i
арганiзацыямi заказаў на работы i паслугi, пастаўку тавараў
народнага спажывання i iншай прадукцыi для дзяржаўных патрэб;
4.6. ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi суб`ектаў гаспадарання
ўсiх формаў уласнасцi ў сферы прафесiйнага мастацтва, народнай
творчасцi шляхам выкарыстання сваiх правоў, эканамiчных рычагоў i
стымулаў, праз дзяржаўны сацыяльна-творчы заказ;
4.7. фiнансуе ва ўстаноўленым парадку падведамныя ўстановы i
арганiзацыi;
4.8. распрацоўвае i ажыццяўляе мерапрыемствы па ахове працы i
выкананню правiлаў тэхнiкi бяспекi на прадпрыемствах i ва ўстановах
галiны;
4.9. ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе лепшых работнiкаў
культуры i мастацтва да ўзнагароджання, прысваення ганаровых
званняў, прысуджэння прэмiй;
4.10. ва ўстаноўленым парадку прысвойвае калектывам мастацкай
самадзейнасцi найменне "народны", "узорны";
4.11. распрацоўвае i ва ўстаноўленым парадку ўносiць у Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб стаўках аўтарскага
ўзнгароджання за творы выяўленчага мастацтва i кiнамастацтва,
лiтаратурныя, драматычныя i музычныя творы для публiчнага выканання;
4.12. распараджаецца дзяржаўнай маёмасцю ў межах, устаноўленых
дзеючым заканадаўствам;
4.13. сумесна з аблвыканкомамi i Мiнскiм гарвыканкомам
распрацоўвае навукова абгрунтаваныя паказчыкi забяспечанасцi
насельнiцтва паслугамi ўстаноў культуры i мастацтва;
4.14. распрацоўвае навукова абгрунтаваныя рэкамендацыi па
ўдасканаленню зместу, формаў i метадаў культурна-асветнай дзейнасцi,
адраджэнню народных традыцый, абрадаў, святаў, арганiзацыi
змястоўнага адпачынку насельнiцтва i забяспечвае iх рэалiзацыю,
аказвае метадычную дапамогу ўстановам культуры рэспублiкi, незалежна
ад формаў уласнасцi i падпарадкаванасцi;
4.15. падтрымлiвае творчыя iнiцыятывы насельнiцтва, садзейнiчае
стварэнню i дзейнасцi культурна-асветных аб`яднанняў, таварыстваў, у
тым лiку аб`яднанняў нацыянальных меншасцей рэспублiкi;
4.16. вядзе работу, накiраваную на стварэнне i прапаганду
высокамастацкiх твораў драматычнага, музычнага, харэаграфiчнага,
выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i лiтаратуры;
4.17. ажыццяўляе дзяржаўны заказ на гастрольную дзейнасць
тэатраў i канцэртных арганiзацый, на пастаноўку твораў беларускай
драматургii i музычнага мастацтва;
4.18. ажыццяўляе закуп лепшых твораў драматычнага, музычнага i
выяўленчага мастацтва;
4.19. аналiзуе стан i прагназуе тэндэнцыi развiцця
кiнематаграфiчнай галiны, рыхтуе прапановы аб прыярытэтных напрамках
дзяржаўнай падтрымкi кiна-, вiдэавытворчасцi i кiна-, вiдэапракату;
4.20. каардынуе дзейнасць прадпрыемстваў i ўстаноў кiна-,
вiдэапракату i кiн-, вiдэасеткi, незалежна ад формаў уласнасцi i
падпарадкаванасцi, з мэтай фармiрвання кiна-, вiдэарынку рэспублiкi
i задавальнення патрэб насельнiцтва ў кiна-, вiдэапрадукцыi;
4.21. выдае лiцэнзii на вытворчасць кiна- i вiдэапрадукцыi, яе
тыражаванне i дэманстрацыю;
4.22. распрацоўвае i ажыццяўляе правядзенне
арганiзацыйна-тэхнiчных мерапрыемстваў, накiраваных на захаванасць
пракатных i эталонных кiна-, вiдэакопiй, iх зыходных матэрыялаў i
вяртанне матэрыялаў фiльмаў беларускай вытворчасцi з замежных краiн;
4.23. удзельнiчае ў вызначэннi i рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi
ў галiне вырашэння комплексу пытанняў, звязаных з рэстаўрацыяй,
кансервацыяй, рамонтам i зберажэннем гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;
4.24. ажыццяўляе кантроль за мэтанакiраваным i эфектыўным
выкарыстаннем бюджэтных асiгнаванняў i паступленняў з iншых крынiц
на патрэбы зберажэння гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама
за выкананнем патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь пры
правядзеннi комплексу работ, звязаных са зберажэннем
гiсторыка-культурнай спадчыны;
4.25. арганiзуе пошук i вывучэнне гiсторыка-культурных
каштоўнасцей народа Беларусi, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi
Беларусь, садзейнiчае iх вяртанню ў рэспублiку;
4.26. ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасцi навучальных i
навукова-даследчых устаноў сферы культуры па пытаннях падрыхтоўкi,
перападрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi кадраў, навукова-даследчай i
навукова-метадчынай работы;
4.27. аналiзуе стан i распрацоўвае прагнозы i праграмы развiцця
прафесiйнай падрыхтоўкi ў галiне культуры, арганiзуе работу па яе
ўдасканаленню;
4.28. вызначае бягучую i перспектыўную патрэбнасць галiны ў
спецыялiстах з вышэйшай i сярэдняй адукацыяй, распрацоўвае
кантрольныя лiчбы прыёмаў ў навучальныя ўстановы;
4.29. забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне капiтальных
укладанняў, выдзяляемых з бюджэту, рацыянальнае размяшчэнне новых
аб`ектаў будаўнiцтва;
4.30. распрацоўвае перспектыўныя i бягучыя планы праектавання,
капiтальнага будаўнiцтва i рамонту аб`ектаў рэспублiканскага
падпарадкавання;
4.31. удзельнiчае ў правядзеннi экспертызы праектаў будаўнiцтва
i рэстаўрацыi аб`ектаў культуры;
4.32. забяспечвае падпарадкаваныя Мiнiстэрству ўстановы
нарматыўнымi паказчыкамi ў галiне будаўнiцтва, рэстаўрацыi, рамонту
i тэхнiчнага забеспячэння;
4.33. арганiзуе закуп i заключэнне дагавораў на пастаўку па
прамых сувязях з заводамi-вытворцамi неабходных галiне
матэрыяльна-тэхнiчных сродкаў, матэрыялаў, абсталявання i
камплектуючых;
4.34. аказвае садзейнiчанне развiццю мiжнароднага культурнага
супрацоўнiцтва ўстаноў i прадпрыемстваў галiны;
4.35. наладжвае i развiвае культурныя сувязi з беларускiмi
арганiзацыямi культуры за межамi рэспублiкi, а таксама з
арганiзацыямi замежных краiн у рэспублiцы;
4.36. спрыяе папулярызацыi здабыткаў беларускай культуры за
межамi рэспублiкi;
4.37. Мiнiстэрства можа выконваць iншыя функцыi ў адпаведнасцi
з дзеючым заканадаўствам.
5. Мiнiстэрства ўзначальвае Мiнiстр, якi назначаецца на пасаду
i вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстр мае намеснiкаў, якiя назначаюцца на пасаду i
вызваляюцца ад пасады ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Колькасць
намеснiкаў Мiнiстра вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
6. Мiнiстр культуры:
6.1. кiруе дзейнасцю Мiнiстэрства i нясе персанальную
адказнасць за выкананне ўскладзеных на Мiнiстэрства задач i
ажыццяўленне iм сваiх функцый;
6.2. размяркоўвае абавязкi памiж намеснiкамi, устанаўлiвае
ступень адказнасцi намеснiкаў i кiраўнiкоў структурных
падраздзяленняў цэнтральнага апарату Мiнiстэрства за кiраўнiцтва
асобнымi напрамкамi яго дзейнасцi;
6.3. зацвярджае структуру i штатны расклад цэнтральнага апарату
Мiнiстэрства ў межах колькасцi, фонду аплаты працы i сродкаў на яго
ўтрыманне;
6.4. зацвярджае палажэнне аб структурных падраздзяленнях i
службовыя абавязкi работнiкаў цэнтральнага апарату Мiнiстэрства,
палажэннi i статуты прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў,
падведамных Мiнiстэрству;
6.5. без даверанасцi дзейнiчае ад iмя Мiнiстэрства, прадстаўляе
яго iнтарэсы, ва ўстаноўленым парадку распараджаецца сродкамi i
маёмасцю Мiнiстэрства, адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы;
6.6. у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам прымае на работу i
звальняе работнiкаў цэнтральнага апарату Мiнiстэрства i кiраўнiкоў
падведамных прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў.
7. Мiнiстэрства ў межах сваёй кампетэнцыi i ва ўстаноўленым
заканадаўствам парадку выдае загады i iнструкцыi i дае ўказаннi,
абавязковыя для выканання ўсiмi мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi
органамi кiравання, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi,
незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i формы уласнасцi, а
таксама фiзiчнымi асобамi.
У неабходных выпадках загады i iнструкцыi могуць выдавацца
сумесна або па ўзгадннню з iншымi цэнтральнымi органамi кiравання.
8. У Мiнiстэрстве ўтвараецца калегiя ў складзе Мiнiстра
(старшыня калегii), намеснiкаў Мiнiстра па пасадзе, iншых кiруючых
работнiкаў i вядучых спецыялiстаў галiны, а таксама выдатных дзеячаў
культуры i мастацтва.
Колькасны i персанальны склад калегii зацвярджаецца Кабiнетам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Калегiя на сваiх пасяджэннях разглядае асноўныя праблемы
развiцця культуры i iншых напрамкаў дзейнасцi Мiнiстэрства, пытаннi
ўзаемадзеяння падведамных структурных падраздзяленняў Мiнiстэрства.
Рашэннi калегii праводзяцца ў жыццё, як правiла, загадамi
Мiнiстра.
У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў памiж Мiнiстрам i членамi
калегii пры абмеркаваннi пытанняў i прыняццi рашэнняў Мiнiстр
праводзiць у жыццё сваё рашэнне, iнфармуе аб гэтым Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь. Члены калегii таксама маюць права iнфармаваць
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб сваёй пазiцыi.
9. Пры Мiнiстэрстве могуць стварацца саветы ў складзе
работнiкаў цэнтральнага апарату Мiнiстэрства, прадстаўнiкоў iншых
цэнтральных органаў кiравання, прадпрыемстваў, арганiзацый,
навуковых i навучальных устаноў, грамадскiх аб`яднанняў для
выпрацоўкi i ажыццяўлення дзяржаўнай палiтыкi ў адпаведных напрамках
дзейнасцi.
10. У структуру Мiнiстэрства з правамi юрыдычнай асобы
ўваходзiць Камiтэт па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў, палажэнне
аб якiм зацвярджаецца Мiнiстрам. Названы Камiтэт узначальвае
старшыня, якi назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, намеснiкi старшынi
назначаюцца на пасаду i вызваляюцца ад пасады Мiнiстрам.
Старшыня Камiтэта зацвярджае структуру i штатны расклад
Камiтэта ў межах устаноўленых колькасцi работнiкаў i фонду аплаты
працы, назначае на пасады i вызваляе ад пасад работнiкаў Камiтэта.
Пры Мiнiстэрстве дзейнiчае Дзяржаўная iнспекцыя Рэспублiкi
Беларусь па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, палажэнне аб якой
зацвярджаецца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
11. Колькасць работнiкаў цэнтральнага апарату Мiнiстэрства
ўстанаўлiваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, а фонд аплаты працы
зацвярджаецца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Цэнтральны апарат Мiнiстэрства ўтрымлiваецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.
12. Мiнiстэрства з`яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем на
дзяржаўнай мове.
<<< Главная
страница | < Назад
|