ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Аб праекце Правiл этыкi дэпутата Вярхоўнага
Савета Рэспублiкi Беларусь
===
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць у першым чытаннi праект Правiл этыкi дэпутата
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь.
2. Даручыць Пастаяннай камiсii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь па рэгламенту, мандатах i дэпутацкай этыцы дапрацаваць
праект Правiл этыкi дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь з
улiкам унесеных заўваг i прапаноў i прадставiць яго ў другiм чытаннi
на разгляд сесii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь С.ШАРЭЦКI
16 кастрычнiка 1996 г., г.Мiнск.
N 687-XIII