ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у парадак
дня другой сесii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь трынаццатага склiкання
===
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
I. Уключыць у парадак дня другой сесii Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь трынаццатага склiкання наступныя пытаннi:
1. Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб прадастаўленнi
закрытаму акцыянернаму таварыству "Форд Юнiён" падатковых i мытных
iльгот".
2. Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб прадастаўленнi
падатковых iльгот суб`ектам гаспадарання, якiя выконваюць работы па
будаўнiцтву дамоў жыллёва-будаўнiчых кааператываў i фiзiчных асоб".
3. Аб тлумачэннi артыкула 10 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 1995 год" i Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi
Беларусь".
II. Выключыць з парадку дня другой сесii Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь трынаццатага склiкання наступныя пытаннi:
1. Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў
i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб падатках i зборах,
якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь".
2. Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб парадку складання,
разгляду, зацвярджэння бюджэту Рэспублiкi Беларусь i кантролю за
выкананнем рэспублiканскага бюджэту".
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь С.ШАРЭЦКI
5 лiстапада 1996 г., г.Мiнск.
N 757-XIII
<<< Главная
страница | < Назад
|