ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Аб праекце Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб
адмiнiстрацыйных правапарушэннях
===
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць у першым чытаннi праект Кодэкса Рэспублiкi Беларусь
аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях.
2. Даручыць Камiсii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па
заканадаўству дапрацаваць праект Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб
адмiнiстрацыйных правапарушэннях з улiкам прапаноў i заўваг,
выказаных дэпутатамi Рэспублiкi Беларусь, i прадставiць яго на
разгляд сесii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь у другiм
чытаннi.
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь С.ШАРЭЦКI
12 лiстапада 1996 г., г.Мiнск.
N 775-XIII