ПАЛАЖЭННЕ АБ ЭКСПЕРТЫЗЕ ЯКАСЦI ПАДРЫХТОЎКI
НАВУЧЭНЦАЎ ШКОЛ МАСТАЦТВАЎ
Дадатак 1
да загада Мiнiстэрства
культуры
Рэспублiкi Беларусь
02.12.1996 N 295
ПАЛАЖЭННЕ
аб экспертызе якасцi падрыхтоўкi
навучэнцаў школ мастацтваў
Экспертыза вызначае агульны ўзровень якасцi падрыхтоўкi
навучанцаў школ мастацтваў рэспублiкi, выяўляе галоўныя праблемы
навучальнага працэсу.
Экспертыза праводзiцца комплексна, з улiкам агульных задач
адукацыi i яе спецыфiкi ў сферы мастацтва.
Асноўныя мэты i задачы экспертызы:
кантроль за якасным узроўнем прафесiйных ведаў навучэнцаў;
ацэнка вучэбна-выхаваўчага працэсу;
выяўленне адпаведнасцi дзейнасцi навучальнай установы
патрабаванням сучаснай школы.
Экспертыза таксама выяўляе ўзровень прафесiяналiзму
выкладчыкаў. Экспертыза дазваляе падтрымаць як наватарскiя, так i
глыбiнныя акадэмiчныя метады практычнай дзейнасцi.
Прававая аснова правядзення экспертызы:
навучальныя планы дзiцячых школ мастацтваў;
пералiк i ўзор вучэбнай дакументацыi школ мастацтваў сiстэмы
Мiнiстэрства культуры;
вучэбныя праграмы па адпаведных прадметах.
Падрыхтоўчыя мерапрыемствы па арганiзацыi i правядзенню
экспертызы:
стварэнне экспертнай камiсii;
вызначэнне навучальнай установы для правядзення экспертызы;
вызначэнне тэрмiнаў экспертызы i састаўленне графiка яе
правядзення;
распрацоўка метадычных матэрыялаў па правядзенню экспертызы.
Экспертызу ажыццяўляе экспертная камiсiя, склад i парадак
работы якой вызначаецца Мiнiстэрствам культуры. Персанальны склад
экспертнай камiсii даводзiцца да ведама педагагiчнага калектыву
навучальнай установы, у якой будзе праводзiцца экспертыза.
Графiк правядзення экспертызы з`яўляецца абавязковым для
адмiнiстрацыi адпаведнай навучальнай установы.
Гарантыямi аб`ектыўнасцi экспертызы з`яўляюцца:
канкрэтныя патрабаваннi да выкладчыкаў i навучэнцаў;
галоснасць у спалучэннi з добразычлiвасцю пры абмеркаваннi
вынiкаў;
права педагагiчнага калектыву ў выпадку нязгоды патрабаваць
паўторнага вывучэння яго дзейнасцi.
Формы правядзення экспертызы выпрацоўваюцца экспертнай камiсiяй
сумесна з кiраўнiцтвам навучальнай установы.
Вынiкамi экспертызы з`яўляюцца адпаведнасць ацэначнага
крытэрыя, якiм кiруюцца члены камiсii, рэальнаму ўзроўню падрыхтоўкi
навучэнцаў, сапастаўленне меркавання камiсii з ацэнкай выкладчыка,
выяўленне якаснага ўзроўню падрыхтоўкi навучэнца, вызначэнне шляхоў
абнаўлення зместу, форм i метадаў выкладчыцкай дзейнасцi. Вынiковае
рашэнне экспертнай камiсii аб`яўляецца ў прысутнасцi членаў камiсii
i педагагiчнага калектыву.
Матэрыялы экспертызы разглядаюцца Мiнiстэрствам культуры i
органамi непасрэднага кiравання абагульняюцца i накiроўваюцца для
вывучэння i выкарыстання ў вучэбнай практыцы.
<<< Главная
страница | < Назад
|