МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
14 студзеня 1994 г. N 10
Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння
аб статуце адукацыйнай i выхаваўчай
установы
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў
Рэспублiцы Беларусь" i пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 10 мая 1993 г. N 304 "Аб зацвярджэннi прыкладных
палажэнняў аб адукацыйных i выхаваўчых установах i арганiзацыях
сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi"
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб статуце адукацыйнай i
выхаваўчай установы сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь /дадаецца/.
Увесцi ў дзеянне Прыкладнае палажэнне з 28 студзеня 1994 г.
2. Упраўленню па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню
/Пыжоў А.А./:
2.1. У месячны тэрмiн давесцi Прыкладнае палажэнне да ведама
ўсiх мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi
адукацыйныя i выхаваўчыя ўстановы, органаў кiравання адукацыяй,
адукацыйных i выхаваўчых устаноў;
2.2. Да 10 лютага 1994 г. распрацаваць i давесцi да ведама
мiнiстэрстваў i ведамстваў, органаў кiравання адукацыяй рэкамендацыi
аб прывядзеннi ў адпаведнасць з дадзеным Прыкладным палажэннем
дзеючых статутаў адукацыйных i выхаваўчых устаноў.
3. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на Упраўленне
па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню /Пыжоў А.А./.
Мiнiстр В.А.Гайсёнак
Зацверджана
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 14 студзеня 1994 г. за N 10
УЗГОДНЕНА:
Мiнiстэрства фiнансаў Дзяржкамiтэт Рэспублiкi
Рэспублiкi Беларусь Беларусь па працы i сацыяльнай
абароне насельнiцтва
Намеснiк мiнiстра Намеснiк старшынi
Сверж А.I. Паўлаў В.I.
13 студзеня 1994 г. 30 снежня 1993 г.
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ СТАТУЦЕ АДУКАЦЫЙНАЙ I ВЫХАВАЎЧАЙ УСТАНОВЫ
СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1.1. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi
ў Рэспублiцы Беларусь" усе дзяржаўныя i недзяржаўныя адукацыйныя i
выхаваўчыя ўстановы на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь належаць да
нацыянальнай сiстэмы адукацыi, якая ўключае дашкольнае выхаванне,
агульную сярэднюю адукацыю, пазашкольнае навучанне i выхаванне,
прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю,
падрыхтоўку навуковых i навукова-педагагiчных кадраў, павышэнне
квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў, самастойную адукацыю
грамадзян.
1.2. Кожная дзяржаўная i недзяржаўная адукацыйная i выхаваўчая
ўстанова з улiкам мясцовых сацыяльна-эканамiчных, нацыянальных i
рэгiянальных асаблiвасцей у адпаведнасцi з Прыкладным палажэннем аб
гэтым тыпе навучальнай i выхаваўчай установы распрацоўвае, ва
ўстаноўленым парадку зацвярджае i рэгiструе свой статут.
1.3. Статут адукацыйнай i выхаваўчай установы - гэта звод
правiлаў i палажэнняў, якiя вызначаюць мэты, задачы, правы,
арганiзацыю, структуру i парадак яе дзейнасцi ў сiстэме адукацыi.
2. ЗМЕСТ СТАТУТА
2.1. Прававой высновай для распрацоўкi статута з`яўляюцца Закон
"Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", iншыя акты заканадаўства,
Прыкладныя палажэннi аб адпаведных адукацыйных i выхаваўчых
установах, якiя зацверджаны ва ўстаноўленым парадку, i гэтае
палажэнне.
2.2. Тытульны лiст статута афармляецца ў адпаведнасцi з
дадаткам N 1.
2.3. Раздзелы статута:
2.3.1. Агульныя палажэннi /у тым лiку/:
- статус;
- арганiзацыйна-прававая форма адукацыйнай i выхаваўчай
установы, указанне на тое, цi з`яўляецца яна юрыдычнай асобай;
- мэты i задачы дзейнасцi;
- тыпы i вiды рэалiзуемых адукацыйных праграм.
2.3.2. Удзельнiкi адукацыйна-выхаваўчага працэсу i адносiны
памiж iмi /у тым лiку/:
- парадак прыёму навучэнцаў i выхаванцаў;
- правы i абавязкi навучэнцаў i выхаванцаў;
- парадак i падставы адлiчэння;
- парадак камплектавання работнiкамi;
- правы i абавязкi работнiкаў;
- парадак рэгламентацыi i афармлення адносiн установы з
навучэнцамi i выхаванцамi i iх бацькамi /асобамi, якiя iх
замяняюць/.
2.3.3. Арганiзацыя адукацыйнага i выхаваўчага працэсу /у тым
лiку/:
- мова, на якой вядзецца навучанне i выхаванне;
- працягласць навучання i выхавання на кожным яго этапе
/узроўнi/;
- сiстэма адзнак пры прамежкавай i вынiковай атэстацыi, яе
формы, парадак;
- рэжым заняткаў.
2.3.4. Арганiзацыя метадычнай i навуковай работы.
2.3.5. Правы i адказнасць адукацыйнай i выхаваўчай установы.
2.3.6. Структурныя падраздзяленнi адукацыйнай i выхаваўчай
установы i узаемаадносiны памiж iмi.
2.3.7. Сiстэма кiраўнiцтва адукацыйнай i выхаваўчай установай
/структура, парадак фармiравання, кампетэнцыя, арганiзацыя
дзейнасцi/.
2.3.8. Фiнансаванне i гаспадарчая дзейнасць /у тым лiку ў
частцы: фiнансавання i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi
ўстановы, выкарыстання аб`ектаў уласнасцi, якiя замацаваны
заснавальнiкам за ўстановай, крынiц i парадку фармiравання
ўласнасцi, наяўнасцi гаспадарчай або прадпрымальнiцкай дзейнасцi,
наяўнасцi платных адукацыйных паслуг i парадка iх прадстаўлення/.
2.3.9. Рэквiзiты рахункаў ва ўстановах банка.
2.3.10. Дакумент, якiм рэгулююцца нормы i правiлы ўнутранага
працоўнага распарадку навучэнцаў, выхаванцаў i работнiкаў установы.
2.3.11. Мiжнародныя сувязi.
2.3.12. Формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, якiя
ўстаноўлены для адпаведных тыпаў адукацыйных i выхаваўчых устаноў,
куды прадстаўляюцца.
2.3.13. Парадак рэарганiзацыi i лiквiдавання.
2.3.14. Акрамя гэтых звесткаў, у статут могуць уносiцца iншыя
палажэннi, якiя не супярэчаць закону i адлюстроўваюць асаблiвасцi
дзейнасцi ўстановы.
3. РАСПРАЦОЎКА, ЗАЦВЯРДЖЭННЕ I РЭГIСТРАЦЫЯ СТАТУТАЎ
3.1. Работа над праектам статута складаецца з некалькiх этапаў:
- падрыхтоўчы, у час якога ствараецца творчая група,
вызначаюцца за кожным яе ўдзельнiкам канкрэтныя абавязкi па
распрацоўцы зместу праекта статута, тэрмiны яе завяршэння i парадак
абмеркавання праекта ў працоўным калектыве адукацыйнай i выхаваўчай
установы;
- непасрэдная распрацоўка статута;
- абмеркаванне праекта статута ў працоўным калектыве;
- прыняцце, зацвярджэнне статута i прадстаўленне яго ў
вызначаным парадку на рэгiстрацыю.
3.2. Парадак зацвярджэння статутаў адукацыйных i выхаваўчых
устаноў вызначаецца адпаведнымi Прыкладнымi палажэннямi аб гэтых
установах цi iншымi нарматыўнымi i заканадаўчымi дакументамi.
3.3. Вышэйшыя, сярэднiя спецыяльныя, вышэйшыя прафесiянальныя
навучальныя ўстановы, лiцэi, гiмназii, рэспублiканскiя ўстановы i
арганiзацыi сiстэмы адукацыi незалежна ад iх падпарадкаванасцi i
формаў уласнасцi рэгiструюць свае статуты ў Мiнiстэрстве адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
3.4. Агульнаадукацыйныя школы, прафесiянальна-тэхнiчныя
навучальныя ўстановы, дашкольныя i iншыя ўстановы сiстэмы адукацыi ў
залежнасцi ад iх падпарадкавання мясцовым Саветам народных дэпутатаў
/раённым, гарадскiм, абласным/ рэгiструюць статуты ў адпаведных
органах адукацыi /раённых, гарадскiх, абласных/.
Статуты дзiцячых iнтэрнатных устаноў i спецыяльных школ, якiя
падпарадкоўваюцца мясцовым раённым /гарадскiм/ Саветам народных
дэпутатаў, могуць рэгiстравацца ў абласных /Мiнскiм гарадскiм/
упраўленнях адукацыi па дамоўленасцi памiж iмi.
3.5. Для адукацыйных i выхаваўчых устаноў, якiя пералiчаны ў
п.3.3., устанаўлiваецца наступны парадак разгляду дакументаў для
прыняцця рашэння аб рэгiстрацыi статута або адмовы ў ёй.
3.5.1. Зварот /заява/ органа кiравання або кiраўнiка
адукацыйнай /выхаваўчай/ установы, да якой дадаюцца наступныя
дакументы:
- статут;
- копiя рашэння аб разглядзе i зацвярджэннi статута;
- заключэнне органа кiравання па падпарадкаванасцi адукацыйнай
/выхаваўчай/ установы аб змесце статута, -
рэгiструецца ў канцылярыi Мiнiстэрства i перадаецца ва
Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню.
Пры наяўнасцi дакументаў, якiх дастаткова для прыняцця рашэння
аб пачатку рэгiстрацыi статута, заява /зварот/ разам з дакументамi
накiроўваецца намеснiку мiнiстра, якi курыруе адпаведную ступень
адукацыi.
3.5.2. Намеснiк мiнiстра пасля разгляду заявы накiроўвае статут
разам з дакументамi ўпраўленню, якое непасрэдна ажыццяўляе
кiраўнiцтва дадзенай ступенню адукацыi.
Начальнiк упраўлення арганiзуе разгляд дакументаў для
заключэння аб магчымасцi рэгiстрацыi статута. Абавязковы разгляд
статут праходзiць у наступных упраўленнях:
- упраўленнi, якое адказвае за правядзенне разгляду;
- планава-эканамiчным;
- бухгалтарскага ўлiку, справаздачнасцi i кантролю;
- матэрыяльных рэсурсаў;
- замежных сувязей;
- арганiзацыi i каардынацыi выхаваўчай работы;
- па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню.
Да разгляду статута могуць прыцягвацца iншыя падраздзяленнi
мiнiстэрства, падведамасныя ўстановы.
Заключэннi па вынiках разгляду даюцца ў пiсьмовай форме за
подпiсам кiраўнiка адпаведнага падраздзялення.
3.5.3. Упраўленне, адказнае за правядзенне разгляду, робiць
заключэнне аб магчымасцi рэгiстрацыi статута, якое падпiсваецца
начальнiкам упраўлення, вiзуецца намеснiкам мiнiстра, i рыхтуе
праект загада Мiнiстра адукацыi.
3.5.4. На падставе загада Мiнiстра адукацыi робiцца адпаведны
запiс на тытульным лiсце статута.
3.5.5. Пры рашэннi аб адмове ў рэгiстрацыi статута заяўнiку за
подпiсам намеснiка мiнiстра дасылаецца пiсьмо, у якiм указваюцца
прычыны адмовы. У гэтым выпадку статут накiроўваецца заяўнiку на
дапрацоўку.
3.6. Рашэнне аб рэгiстрацыi статута прымаецца на працягу 30
дзён з моманту падачы заявы /зварота/.
3.7. Парадак рэгiстрацыi статутаў адукацыйных i выхаваўчых
устаноў, якiя пералiчаны ў п.3.4., устанаўлiваецца адпаведнымi
органамi адукацыi.
3.8. Рэгiстрацыя статутаў недзяржаўных адукацыйных i выхаваўчых
устаноў ажыццяўляецца адначасова з выдачай суб`ектам гаспадарання
спецыяльнага дазволу /лiцэнзii/ на ажыццяўленне адукацыi любой
ступенi i тыпу /гл. загад Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
16 снежня 1992 г. N 275/.
3.9. Зацверджаны i зарэгiстраваны статут адукацыйнай i
выхаваўчай установы павiнен быць пранумараваны, прашнураваны i
змацаваны пячаткамi ўстановы i адпаведнага органа адукацыi, якi
зарэгiстраваў статут.
3.10. Адзiн экземпляр статута застаецца ў органе адукацыi, якi
зарэгiстраваў статут.
3.11. У выпадку змяненняў, якiя закранаюць арганiзацыю i змест
работы адукацыйнай i выхаваўчай установы, у статуце павiнны быць
зроблены адпаведныя запiсы.
Запiсы аб змяненнях i дапаўненнях у статут змяшчаюцца на
адведзеных у канцы статута лiстах наступнага узору /дадатак N 2/.
У выпадку рэарганiзацыi ўстановы або змены ўласнiка статут
падлягае перарэгiстрацыi.
Парадак унясення змяненняў i дапаўненняў, а таксама
перарэгiстрацыi адпавядае парадку рэгiстрацыi статутаў.
ДАДАТАК N 1
да Прыкладнага палажэння аб статуце
адукацыйнай i выхаваўчай установы
Зацверджан
_________________________________________
(поўная назва органа кiравання,
_________________________________________
якому дадзена права зацвярджаць статут)
_________________________________________
(займаемая пасада)
_________________________________________
(подпiс кiраўнiка органа кiравання,
_________________________________________
якому дадзена права зацвярджаць статут)
____________ _____________________
(Пячатка) (назва дакумента,
дата зацвярджэння)
Зарэгiстраван ___________________________
(поўная назва органа адукацыi,
_________________________________________
якому дадзена права зарэгiстраваць статут)
_________________________________________
(назва дакумента, дата рэгiстрацыi)
_____________ __________________________
(Пячатка) (подпiс кiраўнiка органа
адукацыi)
СТАТУТ
___________________________________________________________________
(поўная назва адукацыйнай i выхаваўчай установы)
___________________________________________________________________
(калi i кiм створана, нумар загада, пастановы)
___________________________________________________________________
(у чыiм непасрэдным падпарадкаваннi знаходзiцца,
___________________________________________________________________
поўная назва органа непасрэднага падпарадкавання)
Адрас установы:
__________________________________
__________________________________
ДАДАТАК N 2
да Прыкладнага палажэння аб статуце
адукацыйнай i выхаваўчай установы
Дапаўненнi i змяненнi, якiя ўнесены ў статут __________________
(поўная назва
_________________________________________ пасля яго зацвярджэння:
адукацыйнай i выхаваўчай установы)
-----------------------------T-------------------------------------
Змест дапаўненняў i змяненняў¦ Падставы для змяненняў i дапаўненняў
-----------------------------+-------------------------------------
----------------------------
Государственная регистрация.
Номер: 190/12.
Дата: 28.01.94 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|