ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 сакавiка 1994 г. № 59
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАРМАТЫЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ, ЯКIЯ
РЭГЛАМЕНТУЮЦЬ ДЗЕЙНАСЦЬ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
[Изменения и дополнения:
Приказ Министерства образования от 24 марта 2003 г. № 112.]
У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў загадваю:
Зацвердзiць Палажэнне аб парадку правядзення
лабараторна-экзаменацыйных сесiй у завочных сярэднiх спецыяльных
навучальных установах (аддзяленнях, фiлiялах) i формах кантролю
вучэбнай работы навучэнцаў-завочнiкаў (дадатак 1); Iнструкцыю аб
арганiзацыi курсавога праектавання ў сярэднiх спецыяльных
навучальных установах (дадатак 2); Iнструкцыю аб вядзеннi асабовых
спраў навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў (дадатак
3).
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК
Дадатак 1
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
02.03.1994 № 59
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку правядзення лабараторна-экзаменацыйных сесiй
у завочных сярэднiх спецыяльных навучальных установах
(аддзяленнях, фiлiялах) i формах кантролю вучэбнай работы
навучэнцаў-завочнiкаў
Агульныя пытаннi арганiзацыi лабараторна-экзаменацыйных сесiй
1. Асноўная арганiзацыйная форма дзейнасцi навучальнай установы
пры завочным навучаннi - лабараторна-экзаменацыйная сесiя, у час
якой ажыццяўляюцца ўсе ўстаноўленыя вучэбнымi планамi вiды
навучальнай работы.
Для зноў прынятых навучэнцаў-завочнiкаў могуць быць
арганiзаваны ўстановачныя заняткi за кошт дадаткова аплачанага
навучальнага водпуску, прадугледжанага на першым годзе навучання.
Працягласць заняткаў вызначаецца навучальнай установай.
Для правядзення кансультацый, вучэбных заняткаў, прыёму
курсавых праектаў (работ) i экзаменаў навучальная ўстанова можа
камандзiраваць выкладчыкаў у тыя населеныя пункты, дзе пражывае
значная колькасць навучэнцаў-завочнiкаў.
2. На працягу навучальнага года можа планавацца адна цi
некалькi лабараторна-экзаменацыйных сесiй, каляндарныя тэрмiны
правядзення якiх (у лiк агульнай працягласцi, вызначаемай вучэбнымi
планамi) устанаўлiваюцца навучальнай установай з улiкам iнтарэсаў
прадпрыемстваў (устаноў, арганiзацый i г.д.), дзе працуе большасць
навучэнцаў-завочнiкаў.
Пры правядзеннi некалькiх сесiй даведкi-выклiкi для атрымання
навучэнцамi дадатковых аплачваемых водпускаў выдаюцца з такiм
разлiкам, каб агульная працягласць водпускаў на кожным курсе не
перавышала ўстаноўленага тэрмiну.
Права на дадатковы аплачваемы водпуск атрымлiваюць навучэнцы,
якiя не маюць акадэмiчнай запазычанасцi за папярэднi семестр (курс)
i выконваюць каляндарны графiк напiсання кантрольных работ бягучага
семестра (года).
3. Усе вiды вучэбнай працы навучэнца-завочнiка, каляндарныя
тэрмiны выканання кантрольных работ, правядзення
лабараторна-экзаменацыйных сесiй указваюцца ў вучэбным графiку, якi
выдаецца (высылаецца) усiм навучэнцам у пачатку кожнага навучальнага
года (семестра).
4. Паспяваючым навучэнцам, поўнасцю выканаўшым вучэбны план
бягучага курса, адмiнiстрацыя навучальнай установы можа дазволiць
датэрмiновую здачу экзаменаў па прадметах наступнага курса пры ўмове
выканання iмi дамашнiх кантрольных, лабараторных работ, практычных
заняткаў, курсавых праектаў (работ).
Навучэнцам, якiя не выканалi па ўважлiвых прычынах вучэбны план
да пачатку лабараторна-экзаменацыйнай сесii, кiраўнiцтва навучальнай
установы назначае iншы тэрмiн яе правядзення. Навучэнцы, якiм
перанесена лабараторна-экзаменацыйная сесiя, права на дадатковы
аплачваемы водпуск не губляюць.
5. Навучэнцы, якiя прыбылi на лабараторна-экзаменацыйную сесiю
без выклiку, дапускаюцца да ўсiх вiдаў вучэбных заняткаў, а таксама
да здачы экзаменаў па прадметах, па якiх яны выканалi ўсе
прадугледжаныя вучэбным планам дамашнiя кантрольныя работы.
У выключных выпадках адмiнiстрацыя навучальнай установы можа
дазволiць, у тым лiку ў перыяд лабараторна-экзаменацыйнай сесii,
прыём на рэцэнзаванне кантрольных работ, выкананых пасля
ўстаноўленых вучэбным графiкам тэрмiнаў iх здачы.
6. Экзамены i ўсе iншыя вiды вучэбнай дзейнасцi навучэнцаў у
перыяд лабараторна-экзаменацыйнай сесii праводзяцца па раскладзе.
Вучэбныя заняткi i экзамены належыць чаргаваць, раўнамерна
размяркоўваць iх на ўвесь перыяд сесii. Iнтэрвал памiж экзаменамi
павiнен быць, як правiла, не меньш за 2 днi. У дзень экзамену iншыя
вiды вучэбнай дзейнасцi не прадугледжваюцца.
У перыяд лабараторна-экзаменацыйнай сесii працягласць
тэарэтычных i практычных заняткаў не павiнна перавышаць 8 вучэбных
гадзiн у дзень пры шасцiдзённым вучэбным тыднi, а на ўвесь перыяд
лабараторна-экзаменацыйных сесiй - 160 гадзiн у год на I-II курсах i
200 гадзiн у год на наступных, акрамя завяршаючага курса.
7. Навучэнцам, якiя атрымалi па вынiках
лабараторна-экзаменацыйнай сесii не больш за 3 нездавальняючыя
адзнакi, устанаўлiваецца дакладны тэрмiн для пераздачы экзаменаў па
адпаведных прадметах.
8. Вынiковыя адзнакi паспяховасцi (для занясення ў дадатак да
дыплома або акадэмiчную даведку) вызначаюцца па апошняй
зкзаменацыйнай адзнацы цi па вынiковай пiсьмовай класнай
кантрольнай рабоце (па тых прадметах, дзе экзамены не
прадугледжаны).
9. Асноўнымi дакументамi для ўлiку вучэбнай працы з`яўляюцца
класны журнал, ведамасцi выканання вынiковых класных кантрольных
работ, абароны курсавых i дыпломнага праектаў (работ),
экзаменацыйныя ведамасцi.
Формы кантролю вучэбнай працы навучэнцаў-завочнiкаў
10. У сярэднiх спецыяльных навучальных установах, якiя вядуць
падрыхтоўку кадраў па завочнай форме навучання, прадугледжваюцца
наступныя асноўныя формы кантролю вучэбнай працы навучэнцаў:
экзамены, дамашнiя кантрольныя работы, вынiковыя пiсьмовыя класныя
кантрольныя работы. Яны маюць мэтай вызначыць ступень засваення
навучэнцамi вывучанага матэрыялу i ўменне выкарыстоўваць атрыманыя
веды пры рашэннi практычных задач.
11. Веды, уменнi i навыкi навучэнцаў ацэньваюцца ў балах:
"5" (выдатна), "4" (добра), "3" (здавальняюча), "2"
(нездавальняюча).
Дамашнiя кантрольныя работы, лабараторныя работы, практычныя
заняткi, пераддыпломная практыка ацэньваюцца: "залiчана" цi
"незалiчана"; вынiковыя пiсьмовыя класныя кантрольныя работы,
курсавы праект (работа) - адзнакай у балах.
Навучальныя ўстановы мастацтва, культуры могуць выкарыстоўваць
iншую сiстэму адзнак паспяховасцi навучэнцаў, узгодненую з органамi
кiравання.
Экзамены
12. Пералiк прадметаў, па якiх прадугледжваецца здача
экзаменаў, устанаўлiваецца вучэбнымi планамi. Навучэнцы-завочнiкi
здаюць экзамены пераважна ў перыяд лабараторна-зкзаменацыйных сесiй
i, як правiла, у той навучальнай установе, у якой вучацца.
Адмiнiстрацыi навучальнай установы даецца права дазваляць навучэнцам
у асобных выпадках здаваць курсавыя экзамены ў ВКП i ў iншых
сярэднiх спецыяльных навучальных установах.
13. Да экзаменаў дапускаюцца навучэнцы, якiя выканалi вучэбны
план. На экзамен навучэнцы прадстаўляюць усе правераныя кантрольныя
работы па дадзенаму прадмету, справаздачы па лабараторных работах i
практычных занятках, а таксама кнiжку паспяховасцi навучэнца.
Пры састаўленнi раскладу экзаменаў (калi тых, хто экзаменуецца,
больш за 15 чалавек) навучэнцы камплектуюцца па падгрупах з
пазначэннем часу правядзення экзамену ў кожнай з iх.
Станоўчыя адзнакi, атрыманыя на экзамене, заносяцца ў
экзаменацыйную ведамасць i кнiжку паспяховасцi, нездавальняючыя
адзнакi - толькi ў экзаменацыйную ведамасць. Дапускаецца пераздача
экзамену па прадмеце, за якi навучэнец атрымаў нездавальняючую
адзнаку, атаксама паўторная здача з мэтай павышэння адзнакi. Умовы
пераздачы вызначае адмiнiстрацыя навучальнай установы.
14. Навучэнцы маюць права здаваць экзамены па асобных прадметах
экстэрнам. Пералiк прадметаў, па якiх магчыма здача экзаменаў
экстэрнам, вызначаецца адмiнiстрацыяй навучальнай установы па
прадстаўленнi прадметных (цыклавых) камiсiй на кожны навучальны
год.
Дакладная дата правядзення экзамену i склад экзаменацыйнай
камiсii вызначаюцца адмiнiстрацыяй навучальнай установы i даводзяцца
да ведама навучэнцаў.
15. На правядзенне экзамену прадугледжваецца ў сярэднiм не
больш за 1/3 вучэбнай гадзiны на аднаго экзаменуемага.
Дамашнiя кантрольныя работы
16. Адной з асноўных форм вучэбнай самастойнай работы
навучэнцаў у мiжсесiённы перыяд i прамежкавай формай кантролю
з`яўляюцца дамашнiя кантрольныя работы, колькасць якiх вызначана
вучэбным планам.
17. Рэцэнзаванню (разгорнутаму пiсьмоваму разбору) падлягаюць
усе здадзеныя (дасланыя) навучэнцамi дамашнiя кантрольныя работы.
Кожная кантрольная работа правяраецца выкладчыкам у тэрмiн не больш
за сем дзён. Агульны тэрмiн знаходжання кантрольнай работы ў
вучэбнай установе не павiнен быць большы за два тыднi. Вынiкi
праверкi фiксуюцца ў журнале ўлiку кантрольных работ, а таксама i ў
вучэбнай картцы навучэнца.
На рэцэнзаванне адной кантрольнай работы адводзiцца: па
агульнаадукацыйных дысцыплiнах - 0,5 вучэбнага часу; па
гуманiтарных i спецыяльных дысцыплiнах - 0,75 вучэбнага часу.
18. Па залiковых работах выкладчык можа праводзiць гутарку для
высвятлення ўзнiкшых пры рэцэнзаваннi пытанняў (без дадатковай
аплаты).
Замест рэцэнзавання кантрольных работ, прад`яўленых у
адпаведнасцi з пунктам 5 (абзац 2) гэтага Палажэння, можа адбывацца
iх вусны прыём (гутарка) непасрэдна ў перыяд
лабараторна-экзаменацыйнай сесii. На прыём адной кантрольнай работы
адводзiцца 1/3 вучэбнага часу на аднаго навучэнца.
19. Да незалiчаных кантрольных работ дадаюцца падрабязныя
рэцэнзii, якiя могуць быць выкарыстаны для далейшай работы над
вучэбным матэрыялам i падлягаюць паўторнаму выкананню. Паўторна
выкананую кантрольную работу належыць, як правiла, дасылаць на
рэцэнзаванне выкладчыку, якi раней праверыў гэтую работу.
Рэцэнзаванне паўторна выкананай кантрольнай работы i аплата за
гэта праводзяцца ў агульным парадку.
Вынiковыя пiсьмовыя класныя кантрольныя работы
20. Па асобных прадметах у перыяд лабараторна-экзаменацыйнай
сесii замест экзамену прадугледжваецца вынiковая пiсьмовая класная
кантрольная работа за кошт часу, адведзенага на кожны з iх. Яна
праводзiцца з навучэнцамi, якiя выканалi па дадзеным прадмеце
прадугледжаныя вучэбным графiкам дамашнiя кантрольныя работы. Пры
няяўцы навучэнца па ўважлiвай прычыне яму назначаецца iншы тэрмiн яе
выканання, як правiла, у перыяд бягучай лабараторна-экзаменацыйнай
сесii.
21. На правядзенне адной вынiковай класнай кантрольнай работы
адводзiцца не больш за 3 вучэбных гадзiны на групу. На праверку трох
работ прадугледжваецца 1 вучэбная гадзiна.
22. Iншыя пытаннi арганiзацыi i правядзення
лабараторна-экзаменацыйных сесiй i кантролю вучэбнай работы
навучнцаў-завочнiкаў вырашаюцца вучэбнай установай.
__________________________________________________________
Инструкция утратила силу приказом Министерства образования
от 24 марта 2003 г. № 112
Дадатак 2
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстерства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
02.03.1994 № 59
IНСТРУКЦЫЯ
аб арганiзацыi курсавога праектавання ў сярэднiх спецыяльных
навучальных установах
Мэтай курсавога праектавання з`яўляецца замацаванне ведаў па
агульнатэхнiчных i спецыяльных прадметах, развiццё навыкаў
самастойнай i творчай работы i прымяненне атрыманых тэарэтычных
ведаў пры рашэннi пытанняў вытворча-тэхнiчнага характару.
Курсавыя праекты выконваюцца пасля заканчэння тэарэтычнай
часткi курса або раздзела курса, якi забяспечвае наяўнасць ведаў,
дастатковых для выканання курсавога праекта па дадзеным прадмеце.
I. Заданне для курсавога праектавання
1. Тэмы курсавых праектаў павiнны адпавядаць аб`ёму праграм
прадметаў, на падставе вывучэння якiх выконваецца курсавы праект.
2. Заданне на курсавое праектаванне не павiнна разглядацца як
састаўная частка будучага дыпломнага задання. Курсавы праект па
сваiм аб`ёме i змесце не павiнен дублiраваць дыпломны праект.
3. У мэтах наблiжэння курсавога праектавання да рэальных умоў
вытворчасцi заданне мэтазгодна звязаць з выкананнем лабараторнага
практыкуму i работай навучэнцаў на вытворчай практыцы, а для асоб,
якiя навучаюцца без адрыву ад вытворчасцi, з iх работай.
4. Па працаёмкасцi заданнi павiнны адпавядаць часу, якi
адводзiцца вучэбным планам на курсавое праектаванне i для
выканання лабараторнага практыкуму.
5. У заданнi на курсавое праектаванне па прадметах
агульнатэхнiчнага цыкла належыць уключаць разлiк i праектаванне
дэталей i механiзмаў вытворчага абсталявання, што адпавядае
спецыяльнасцi, па якой займаецца навучэнец.
6. Заданнi на курсавое праектаванне павiнны быць
iндывiдуальнымi i разнастайнымi па змесце, але прыблiзна
аднолькавымi па ступенi складанасцi пастаўленых перад навучэнцамi
задач.
7. Заданнi на курсавое праектаванне зацвярджаюцца адпаведнай
прадметнай камiсiяй па прадстаўленнi выкладчыка-кiраўнiка курсавога
праектавання i выдаюцца навучэнцам незалежна ад бягучай адзнакi па
прадмеце не пазней чым за паўтара месяцы да тэрмiну здачы курсавога
праекта.
8. Заданнi выдаюцца кожнаму навучэнцу па прыкладаемай
прыблiзнай форме на бланку са штэмпелем тэхнiкума (гл.дадатак).
9. Пры здачы выкананага курсавога праекта бланк задання павiнен
быць вернуты навучэнцам выкладчыку (укладаецца ў тлумачальную
запiску да курсавога праекта).
II. Афармленне курсавога праекта
10. Курсавы праект складаецца з тлумачальнай запiскi, якая
падрыхтавана рукапiсна цi з дапамогай машынных сродкаў на адным
баку аркуша паперы ў адпаведнасцi з патрабаваннямi АСКД да графiчнай
часткi: чарцяжоў, схем, дыяграм i г.д.
11. Тлумачальная запiска павiнна ўтрымлiваць асноўныя разлiкi i
кароткiя звесткi да iх, а таксама звязаныя з плануемым
тэхналагiчным працэсам цi канструкцыяй пытаннi тэхналогii i
методыкi правядзення праектуемых работ. Аб`ём тлумачальнай запiскi
не павiнен перавышаць 20 старонак. У тлумачальнай запiсцы
ўказваецца лiтаратура, якой карыстаўся навучэнец пры выкананнi
курсавога праекта.
12. Графiчная частка праекта не павiнна перавышаць два аркушы
паперы фармату А1 (ДАСТ 2.301-68).
Чарцяжы павiнны выконвацца згодна з устаноўленымi стандартамi
чарчэння, як правiла, алоўкам.
III. Арганiзацыя i парадак курсавога праектавання
13. Кiраўнiцтва курсавым праектаваннем ажыццяўляе выкладчык
адпаведнага прадмета.
14. Перад пачаткам курсавога праектавання праводзiцца ўводны
занятак, на якiм растлумачваюцца задачы курсавога праектавання, яго
значэнне для падрыхтоўкi спецыялiста дадзенай галiны, паведамляецца
прыблiзны план тлумачальнай запiскi, прыблiзнае размеркаванне часу
на выкананне асобных частак задання i г.д.
15. Правядзенне кансультацый па курсавым праектаваннi
выконваецца ў гадзiны, прадугледжаныя для дадзенага прадмета
вучэбным планам.
16. Работа навучэнцаў па выкананнi курсавых праектаў
выконваецца па графiку, састаўленаму выкладчыкам-кiраўнiком
курсавога праектавання; ў графiку паказваюцца тэрмiны выканання
асноўных раздзелаў праекта. Выкананне графiка ўсiмi навучэнцамi
групы правяраецца выкладчыкам-кiраўнiком курсавога праектавання
кожны тыдзень.
17. Завершаныя курсавыя праекты ва ўстаноўлены тэрмiн здаюцца
кiраўнiку курсавога праектавання, якi правярае якасць работы
навучэнцаў i адпаведнасць аб`ёму, названаму ў заданнi. Пасля
праверкi чарцяжы i тлумачальная запiска падпiсваюцца выкладчыкам i
вяртаюцца навучэнцам для азнаямлення з заўвагамi выкладчыка.
18. Праверка i прыём курсавых праектаў ажыццяўляецца
выкладчыкам-кiраўнiком курсавога праектавання па-за раскладам
вучэбных заняткаў. На выкананне гэтай работы адводзiцца 1 гадзiна на
кожны курсавы праект. Пры гэтым рэкамендуецца выкладчыкам-кiраўнiкам
курсавога праектавання праводзiць прыём ад навучэнцаў выкананых
курсавых праектаў у парадку адкрытай абароны.
19. Станоўчая адзнака па прадмеце, што прадугледжваецца
курсавым праектам, выстаўляецца толькi пры ўмове паспяховай здачы
курсавога праекта (не нiжэй чым на адзнаку "3" (здавальняюча).
Навучэнцам, якiя атрымалi нездавальняючую адзнаку па курсавым
праектаваннi, выдаюцца iншыя заданнi i ўстанаўлiваецца новы тэрмiн
для iх выканання.
IV. Захоўванне курсавых праектаў
20. Завершаныя i прынятыя ад навучэнцаў курсавыя праекты
захоўваюцца ў кабiнеце курсавога i дыпломнага праектавання да
заканчэння навучэнцамi курса навучання ў тэхнiкуме.
Выдатна выкананыя курсавыя праекты могуць быць выкарыстаны
тэхнiкумам у якасцi наглядных дапаможнiкаў па спецыяльных прадметах.
Дадатак
да Iнструкцыi аб арганiзацыi
курсавога праектавання ў сярэднiх
спецыяльных навучальных установах
ЗАДАННЕ ДЛЯ КУРСАВОГА ПРАЕКТАВАННЯ
па курсе ___________________________________________________________
____________________________________________________________________
навучэнцу _______________ курса ______________ групы _______________
тэхнiкума __________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
Тэма задання i зыходныя даныя ______________________________________
____________________________________________________________________
Пры выкананнi курсавога праекта на названую тэму павiнны быць
прадстаўлены:
1. Тлумачальная запiска
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
2. Графiчная частка
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
Дата выдачы ________________ Выкладчык-кiраўнiк
курсавога праектавання
Тэрмiн заканчэння ___________ ______________________
(подпiс)
__________________________________________________________
Дадатак 3
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
02.03.1994 № 59
IНСТРУКЦЫЯ
аб вядзеннi асабовых спраў навучэнцаў сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў
1. Асабовая справа ў сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе
афармляецца на кожнага навучэнца: паступiўшага, адноўленага,
пераведзенага з iншай навучальнай установы.
2. У асабовай справе навучэнца захоўваюцца наступныя дакументы:
а) заява аб паступленнi ў сярэднюю спецыяльную навучальную
ўстанову;
б) пасведчанне аб адукацыi (атэстат або iншы дакумент аб
адукацыi) у арыгiнале;
в) экзаменацыйны лiст з адзнакамi, атрыманымi на уступных
экзаменах;
г) пiсьмовыя работы, пералiк якiх вызначаецца дзеючымi
правiламi прыёму ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы;
д) выпiскi з загадаў дырэктара, даведкi i iншыя дакументы, якiя
маюць дачыненне да гэтага навучэнца;
е) характарыстыка навучэнца за ўвесь час навучання;
ж) копiя выпiскi з семестравых i экзаменацыйных ведамасцей
(дадатак да дыплома) аб заканчэннi сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы;
з) копiя дыплома аб заканчэннi сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы;
i) кнiжка паспяховасцi закончыўшага сярэднюю спецыяльную
навучальную ўстанову;
к) бiлет навучэнца;
л) вопiс дакументаў у асабовай справе.
3. Пры пераводзе навучэнца ў iншую сярэднюю спецыяльную
навучальную ўстанову яго асабовая справа застаецца ў дадзенай
навучальнай установе. Па запыце дырэктара новай навучальнай установы
яна высылаецца заказным пiсьмом.
4. Пры адлiчэннi навучэнца з сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы да заканчэння тэрмiну навучання яму выдаюцца:
а) акадэмiчная даведка вызначанага ўзору;
б) дакумент аб адукацыi.
Iншыя дакументы застаюцца ў асабовай справе, якая захоўваецца ў
архiве.
5. Выпускнiкам сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
выдаецца дакумент аб адукацыi. У асабовай справе пакiдаецца яго
копiя.
6. У выключных выпадках дакумент аб адукацыi выпускнiка або
адлiчанага навучэнца выдаецца сваякам па даверанасцi, пры гэтым у
асабовай справе робiцца адпаведная адзнака.
7. Доступ да асабовых спраў навучэнцаў маюць дырэктар, намеснiк
дырэктара па вучэбнай рабоце, а таксама з iх дазволу загадчык
аддзялення i класны кiраўнiк.
8. Асабовыя справы навучэнцаў, якiя скончылi сярэднюю
спецыяльную навучальную ўстанову, здаюцца ў вызначаным парадку у
архiў сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы. Тэрмiн захоўвання
- 75 гадоў мiнус узрост навучэнца.
9. У кожным тэхнiкуме ў абавязковым парадку вядзецца
алфавiтная кнiга навучэнца па прыкладзенай форме (гл.дадатак). У
ёй запiсваюцца ў алфавiтным парадку ўсе навучэнцы, залiчаныя ў
навучальную ўстанову.
Для кожнай лiтары алфавiта ў гэтай кнiзе адводзiцца некалькi
старонак: у межах кожнай лiтары вядзецца свая парадкавая нумарацыя.
Парадкавы нумар запiсу навучэнца ў алфавiтнай кнiзе адначасова
з`яўляецца парадкавым нумарам асабовай справы навучэнца (напрыклад,
асабовая справа № К-3., асабовая справа № Л-73 i г.д.).
10. Запiсы ў алфавiтнай кнiзе i асабовай справе вядуцца
дакладна, акуратна чарнiламi або шарыкавай ручкай.
11. У алфавiтную кнiгу запiсваюцца навучэнцы незалежна ад таго,
калi яны паступiлi ў навучальную ўстанову - у пачатку або на працягу
навучальнага года. Пры адлiчэннi навучэнца ў алфавiтнай кнiзе
ўказваецца дата i прычыны выбыцця з навучальнай установы.
12. Адказнасць за вядзенне i захаванне асабовых спраў i
алфавiтных кнiг ускладаецца загадам дырэктара на аднаго з
супрацоўнiкаў навучальнай установы.
13. Алфавiтная кнiга навучэнцаў афармляецца з разлiкам на
некалькi гадоў (не меньш чым на 10 гадоў). Яна павiнна быць
прашнуравана, пранумаравана i замацавана пячаткай навучальнай
установы. Алфавiтная кнiга захоўваецца ў дырэктара i ў архiў не
здаецца. Пры змене дырэктара гэтая кнiга перадаецца па акце.
Дадатак
да Iнструкцыi аб вядзеннi асабовых
спраў навучэнцаў сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў
_______________________________________________________________
(назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)
---T----------T---T------T-------T--------------------T-------------
¦ ¦ ¦ ¦Дата ¦ Выбыў ¦
¦ ¦ ¦ ¦пасту- +------T-----T-------+
¦Прозвiшча,¦ ¦Год ¦плення ¦дата ¦ ¦ ¦Назва набытай
№ ¦iмя, iмя ¦Пол¦нара- ¦(год, ¦i ну- ¦ з ¦ ¦спецыяльнасцi
п/п¦па бацьку ¦ ¦джэння¦месяц i¦мар ¦якога¦прычына¦ i
¦ ¦ ¦ ¦нумар ¦загада¦курса¦выбыцця¦квалiфiкацыя
¦ ¦ ¦ ¦загада ¦аб ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦аб ¦выбыц-¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦залi- ¦цi ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦чэннi) ¦ ¦ ¦
---+----------+---+------+-------+------+-----+-------+-------------
<<< Главная
страница | < Назад
|