ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 красавiка 1994 г. № 98
АБ ДАПАЎНЕННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ ПРАДСТАЎЛЕННЯ ДА
ЎЗНАГАРОДЖАННЯ
З мэтай удасканалення сiстэмы ўзнагароджання, павышэння
прэстыжу ведамасных узнагарод загадваю:
Дапоўнiць Палажэнне "Аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання
значком "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Ганаровай граматай
i Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь", зацверджанага
загадам ад 26 лютага 1993 г. № 66 раздзелам 5 "Матэрыяльнае
заахвочванне" у наступнай рэдакцыi:
5. Матэрыяльнае заахвочванне.
5.1. Узнагароджанаму значком "Выдатнiк адукацыi Рэспублiкi
Беларусь" выдаецца аднаразовая грашовая прэмiя ў памеры сямi
мiнiмальных заработных плат.
5.2. Узнагароджанаму Ганаровай граматай Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь выдаецца аднаразовая грашовая прэмiя ў памеры
пяцi мiнiмальных заработных плат.
5.3. Узнагароджанаму Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь выдаецца аднаразовая грашовая прэмiя ў памеры трох
мiнiмальных заработных плат.
5.4. Выплата грашовай прэмii да ўзнагароды праводзiцца ў межах
сродкаў на заработную плату ўстановы адукацыi i фонда матэрыяльнага
заахвочвання.
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК